Смерць заўсёды трагедыя. У Менску муж забіў жонку, а пасля скончыў жыццё самагубствам. Спярша ён некалькі разоў ударыў жонку нажом, пасля чаго скочыў з акна.
У даступных дакументах сілавікоў Альянс расследавальнікаў Беларусі знайшоў дзясяткі выпадкаў, калі муж і жонка забівалі адзін аднаго і часам сябе.
У Пінскім раёне павесіўся беспрацоўны мужчына, перад гэтым зарэзаў жонку.
У Лепельскім раёне беспрацоўны муж вырашыў пазбавіцца 45-гадовай жонкі, заклаўшы выбуховае прыстасаванне пад дно ейнага пазадарожніка. Жанчына заўважыла бомбу і звярнулася ў міліцыю. Мужчыну арыштавалі за замах на забойства агульнанебяспечным спосабам.
Прычыны, па якіх блізкія людзі адважыліся пазбавіць жыцця адно аднаго, невядомыя, але часам усё ж праўда выходзіць вонкі.
У Свіслацкім раёне раўнівы муж сярод вуліцы спрабаваў забіць жонку: не менш за 7 разоў ударыў яе нажом.
Здараецца, партнёры не толькі забіваюць адно аднаго, а здзекуюцца і пасля смерці.
У Баранавічах мужчына не хаваў грамадзянскай жонкі, якая памерла з нявысветленых прычынаў. Труп жанчыны месяц знаходзіўся ў кватэры, увесь гэты час мужчына рэзаў і калоў труп, нанёсшы 6 колата-рэзаных ранаў у пярэднюю брушную сценку жывата, з праніканнем у брушную паражніну.
Дзякуем «Кіберпартызанам» за дапамогу ў рыхтаванні матэрыялу.
Расследаванні АРБ можна паглядзець на YouTube.
belsat.eu / ЮК
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS