Першы трэнер Канстанціна Кальцова Уладзіслаў Астапенка распавёў новыя падрабязнасці пахавання свайго былога вучня, піша ТАСС.
Канстанцін Кальцоў памёр у Маямі (Фларыда) 19 сакавіка ва ўзросце 42 гадоў. Паводле версіі паліцыі Маямі, былы хакеіст і трэнер зборнай Беларусі здзейсніў самагубства, выкінуўшыся з акна гатэля.
Ён меўся прысутнічаць на матчах яго каханай, тэнісісткі Арыны Сабаленкі, але потым з’явілася інфармацыя, што ў іх здарыўся разрыў.
«Яго цела крэміравалі ў Амерыцы. Прах павінны прывезці на радзіму. Пакуль чакаем інфармацыі, калі», – цытуе Астапенку ТАСС.
Кальцоў пачаў кар’еру ў 1998 годзе ў менскай камандзе «Юнацтва». Выступаў за розныя беларускія і расейскія клубы, некалькі гадоў гуляў у НХЛ у «Pittsburgh Penguins». У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі быў з 1999 года, браў удзел у Алімпіядах у Солт-Лэйк-Сіці і Ванкувэры, а таксама ў 11 чэмпіянатах свету.
Трэнерскую кар’еру пачаў у 2017 годзе, з 2021 года – у ХК «Салават Юлаеў». Незадоўга да смерці з’явілася неафіцыйная інфармацыя, што Кальцоў не будзе працягваць кантракту з клубам, а замест гэтага зойме пасаду галоўнага трэнера менскага «Дынама» і беларускай зборнай.
Кальцоў быў разведзены. Ягоная былая жонка намякала, што Арына Сабаленка звяла ў яе мужа, пакуль жанчына сядзела ўдома з трыма малымі дзецьмі. Кальцоў сцвярджаў у Instagram, што Сабаленка не датычная да разводу, але не ўтойваў кахання да спартоўкі, маладзейшай за яго на 17 гадоў.
Агляд
Гуляў у НХЛ, сышоў ад жонкі з трыма дзецьмі да Сабаленкі. Чым быў вядомы Канстанцін Кальцоў
2024.03.19 12:36
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS