Удзень 26 чэрвеня ў Буда-Кашалёве каля дзіцячай музычнай школы неадэкватны мужчына кідаўся з нажом на людзей.
Нарад міліцыі, які прыбыў на выклік, неаднаразова патрабаваў ад мужчыны кінуць зброю. Але той ігнараваў усе патрабаванні і накіраваўся ў бок міліцыянтаў.
Пасля гэтага сілавікі выкарысталі зброю: першы раз стрэліўшы ў паветра, другі стрэл быў зроблены па нагах нападніка.
Паведамляецца, што да прыезду 62-гадоваму мясцоваму жыхару была аказаная першая дапамога самімі супрацоўнікамі міліцыі. Пасля з раненнем у нагу фігуранта даставілі ў лякарню.
Раман Шавель belsat.eu
Oryginalne źródło: ZOBACZ
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS