У расейскім Белгарадзе з-пад завалаў дома, у якім у выніку выбуху абрынуўся адзін з пад’ездаў, выратавальнікі дасталі целы 15 загінулых.
На дадзены момант пошукава-выратавальныя работы і разбор завалаў завершаныя, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў Белгарада. У ведамстве адзначылі, што выратаваць удалося 17 чалавек, 15 чалавек – загінулі.
Нагадаем, што 12 траўня ў выніку выбуху ў шматпавярховіку на вуліцы Шчорса ў Белгарадзе абрынуўся адзін з пад’ездаў.
Расейскія ўлады заявілі, што выбух адбыўся праз абстрэл жылых кварталаў Белгараду ЗСУ. Мінабароны Расеі настойвае на тым, што шматпавярховік «быў пашкоджаны фрагментамі адной са збітых ракетаў «Точка-У»». У той жа час першапачаткова губернатар Белгарада сцвярджаў, што дом быў пашкоджаны прамым трапляннем ракеты.
Украінскі бок пакуль не каментуе сітуацыю. У той жа час у сеціве з’яўляюцца розныя версіі здарэння: так, паводле кіраўніка ўкраінскага Цэнтру процідзеяння дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэя Каваленкі, гэта магло быць «правакацыяй» Расеі, бо на відэа выбуху не было відаць аб’ектаў, што траплялі на дом, таксама адзначае ён, сам выбух адбыўся знізу дома.
Незалежныя даследчыкі таксама кажуць пра тое, што дом стаіць паралельна мяжы, што раздзяляе расейскі і ўкраінскі бакі, дык вось найбольшыя разбурэнні адбыліся менавіта на «расейскім» баку, з таго ж боку значна пашкоджаныя прылеглыя гаражы і аўтамабілі, у той час як на «ўкраінскім» баку дома ў ацалелых пад’ездах у большасці кватэр засталіся цэлымі вокны.
Расейскае выданне «Пепел» адзначае, што, верагодна, «белгарадскае СПА «няўдала» збіла ўкраінскую ракету, фугасная частка якой, здольная прынесці адпаведныя разбурэнні, па інерцыі трапіла прама ў дом».
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS