A A+ A++

У Беларусі абмежаванні на наведванне лясоў паводле звестак на суботу 30 сакавіка дзейнічаюць у 31 раёне. Аб гэтым сведчыць мапа Міністэрства лясной гаспадаркі.

Фота: mlh.by

Так, абмежаванне ўвялі ў наступных раёнах:

  • Берасцейскай вобласці – Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Камянецкім, Кобрынскім, Пінскім, Столінскім;
  • Віцебскай вобласці – Лепельскім;
  • Гарадзенскай вобласці – Ваўкавыскім, Воранаўскім і Лідскім;
  • Гомельскай вобласці – Жлобінскім, Кастрычніцкім, Рэчыцкім, Рагачоўскім, Светлагорскім;
  • Менскай вобласці – Барысаўскім, Бярэзінскім, Валожынскім, Пухавіцкім, Салігорскім, Чэрвеньскім;
  • Магілёўскай вобласці – Бялыніцкім, Бабруйскім, Быхаўскім, Глускім, Клічаўскім, Кіраўскім, Круглянскім, Асіповіцкім, Шклоўскім.

Рашэнне аб увядзенні абмежаванняў і забарон на наведванне лясоў, а таксама іх адмену прымаюць мясцовыя ўлады па ўзгадненні з МНС і лясгасамі. Гэта робяць зыходзячы з умоў надвор’я – калі горача, суха, няма дажджоў, і пажар можа ўзнікнуць ад найменшай іскры.

Абмежаванні ўводзяць пры III класе пажарнай небяспекі. Тады на мапе Мінлясгасу раён адзначаны жоўтым колерам. Гэта значыць, што беларусам поўнасцю або часткова (гледзячы як вырашаць мясцовыя ўлады) нельга:

  • уязджаць на тэрыторыю ляснога фонду на транспартных сродках;
  • разводзіць вогнішчы і выкарыстоўваць адкрыты агонь на тэрыторыі ляснога фонду;
  • арганізоўваць і праводзіць масавыя мерапрыемствы.

Пры гэтым, як тлумачылі раней спецыялісты, пры абмежаванні заходзіць у лес можна для прагулак, сабраць грыбы ці ягады.

Нагадаем, за парушэнні забарон і абмежаванняў, беларусам пагражае штраф паводле часткі 1 артыкула 16.21 («Парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках») – 12 базавых велічынь (цяпер 480 рублёў). А па частцы 2 – калі адбылося знішчэнне або пашкоджанне лесу або тарфянішча – штраф складае да 30 базавых (цяпер 1200 рублёў).

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykuł“The Voice Kids”. Cleo o swoim uzależnieniu od smartfona. Pod jej słowami może podpisać się wiele osób
Następny artykułMotocyklista w ciężkim stanie. Zabrany LPRem (NOWE ZDJĘCIA)