З 9 красавіка пачынаецца рэгістрацыя ахвочых прайсці цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) 2024 года. Вызначыцца з прадметамі, якія вы хочаце здаваць, можна да 22 красавіка (улучна). Расказваем абітурыентам, куды звярнуцца, што ўзяць з сабой і колькі гэта можа каштаваць.
Заяву на ўдзел у тэставанні можна падаць двума спосабамі:
- дыстанцыйна, запоўніўшы форму на афіцыйным сайце;
- асабіста ў адным з пунктаў рэгістрацыі, пры гэтым неабходна ўзяць з сабой дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт ці ID-карта) або яго копію. Падыдзе від на жыхарства, пасведчанне ўцекача ці даведка, што выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) патрэбнага дакументу.
Адрасы ўсіх пунктаў рэгістрацыі і правядзення ЦТ можна паглядзець тут.
Не забывайце, што «працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў ЦТ лічыцца завершаным толькі пасля атрымання абітурыентам пропуску». Таму нават пры дыстанцыйнай падачы заявы абавязкова трэба асабіста наведаць адзін з пунктаў рэгістрацыі.
«Дакументы на рэгістрацыю для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні могуць падаваць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў або іхныя прадстаўнікі, якія дзеюць на падставе даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай», – гаворыцца ў Пастанове Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэставання».
Гэтая ж пастанова вызначае спіс дакументаў, што спатрэбяцца прадстаўніку абітурыента.
Рэжым прыёму заяваў абітурыентаў ува ўсіх пунктаў рэгістрацыі аднолькавы: у працоўныя дні з 09:00 да 19:00, у суботы з 09:00 да 18:00. Аднак варта загадзя ўдакладніць гэтую інфармацыю на сайце ўстановы адукацыі, куды вы плануеце звярнуцца.
Заплаціць трэба пасля падачы заявы на ўдзел у ЦТ. Рэгістрацыйны ўзнос пераводзіцца праз АРІП. Гэта можна зрабіць праз інтэрнэт-банкінг ці любым іншым зручным спосабам.
Каб аплаціць удзел у ЦТ, трэба паслядоўна выбраць наступныя пункты:
- Сістэма «Разлік» (АРІП).
- Адукацыя і развіццё.
- РІКВ.
- Цэнтралізаванае тэставанне.
Пасля гэтага належыць увесці нумар асабовага рахунку (пры дыстанцыйнай рэгістрацыі ён з’явіцца ў асабістым кабінеце сістэмы) і здзейсніць плацеж.
Кошт здачы ЦТ па адным прадмеце – 0,1 базавай велічыні, або Br 4. Для параўнання, іспыт у 2022 годзе каштаваў абітурыентам Br 8,2 за прадмет, а ў 2023-м – Br 3,2.
Hавiны
У Беларусі з’явіўся сайт для абітурыентаў
2024.04.01 21:50
Графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2024 годзе:
- беларуская мова – 30 траўня;
- расейская мова – 30 траўня;
- фізіка – 27 траўня, 6 чэрвеня;
- матэматыка – 27 траўня, 3 чэрвеня;
- хімія – 27 траўня, 6 чэрвеня;
- біялогія – 27 траўня, 3 чэрвеня;
- замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 27 траўня, 3 чэрвеня;
- гісторыя Беларусі – 27 траўня, 6 чэрвеня;
- грамадазнаўства – 27 траўня, 6 чэрвеня;
- геаграфія – 27 траўня, 3 чэрвеня;
- сусветная гісторыя (найноўшы час) – 27 траўня, 3 чэрвеня.
Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэставання ў рэзервовыя дні – з 10 чэрвеня да 14 чэрвеня.
Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца абітурыентам у пунктах правядзення з 1 ліпеня.
Графік ЦТ-2024 у рэзервовыя дні:
19 чэрвеня – усе навучальныя прадметы;
21 чэрвеня – усе навучальныя прадметы, акрамя расейскай мовы і беларускай мовы;
23 чэрвеня – расейская мова і беларуская мова.
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS