Рэспубліканскі суботнік сёлета пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Пастанову падпісаў прэм’ер-міністр, паведамляе прэс-служба ўрада.
Грошы, якія будуць заробленыя ў гэты дзень, у тым ліку на працоўных месцах, размяркуюць наступным чынам:
35 % накіруюць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Дзецям – ахвярам вайны» у Чырвоным Беразе Жлобінскага раёну.
Яшчэ 35 % належаць Берасцейскаму аблвыканкаму. Гэтыя грошы ўкладуць у стварэнне рэспубліканскага цэнтру патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Берасцейскай крэпасці.
Астатнія 30 % заробленых на суботніку сродкаў пералічаць на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у вобласцях і ў Менску.
Аб’ектыў
66 суботнікаў: колькасць народных прыбіранняў у Беларусі б’е рэкорды
2024.04.13 21:39
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS