A A+ A++

Органы дзяржаўнага санітарнага нагляду Беларусі абследавалі 368 зонаў рэкрэацыі, правялі 992 пробы вады, з якіх 55 не адпавядалі гігіенічным нарматывам. У выніку спіс пляжаў з абмежаваннямі па купанні пашырыўся да 28 пунктаў. У адным месцы забарону на купанне знялі.

Дзяўчыны абліваюць адна адну вадой ў вадасховішчы Дразды. Менск, Беларусь. 19 жніўня 2022 года.

Фота: Белсат

Абмежаванні ўведзеныя на наступных вадаёмах:

Берасцейская вобласць:

  • прыпынена купанне дзяцей і дарослых на двух пляжах Ляхавіцкага раёну (на р.Ведзьма ў Ляхавічах, вадаёме аздараўленчага лагеру «Чайка» у в. Галавінцы).

Віцебская вобласць:

  • забаронена купанне дзяцей, дарослых і заняткі воднымі відамі спорту ў Полацку (месца адпачынку на левым беразе р. Заходняя Дзвіна) і Наваполацку (зоны рэкрэацыі на р. Заходняя Дзвіна ў раёне мосту, у раёне выратавальнай станцыі па вул. Паркавая, 1А).

Гомельская вобласць:

  • забаронена купанне дзяцей, дарослых і заняткі воднымі відамі спорту ў Гомлі (пляж Каскад-1), Светлагорску (пляж на р.Бярэзіна), Парычах (пляж на р.Бярэзіна), на трох зонах рэкрэацыі на р.Сож у Гомельскім раёне (на набярэжнай, а таксама ў раёне вул.Рачной п.Чонкі, у раёне садоўніцкага таварыства «Скіток-2»);
  • прыпынена купанне дзяцей і дарослых на пляжы Каскад-2 Гомля;
  • абмежавана купанне дзяцей у Светлагорску (пляж на беразе Светлагорскага вадасховішча), Жлобіне (пляж у раёне парку культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі»).

Аб’ектыў

Будзьце асцярожныя на вадзе!

2024.06.22 22:55

Гарадзенская вобласць:

  • забаронена купанне дзяцей, дарослых і заняткі воднымі відамі спорту ў сажалцы ў г.п. Вялікая Бераставіца;
  • абмежавана купанне дзяцей на пляжы лесапарку «Урочышча Ласосна» на р.Нёман у Горадні.

Менская вобласць:

  • прыпынена купанне дзяцей і дарослых у пляжнай зоне р.Вызенка ў г.п.Чырвоная Слабада Салігорскага раёну.

Магілёўская вобласць:

  • забаронена купанне дзяцей, дарослых і заняткі воднымі відамі спорту ў Магілёве (гарадскі пляж на р. Днепр, зона рэкрэацыі сажалкі Броды), Магілёўскім раёне (пляж на р. Днепр у аграгарадку Палыкавічы), Дрыбіне (на ўчастку р.Проня ніжэй аўтамабільнага мосту), Шклоўскім раёне (гарадскі пляж на правым беразе р.Днепр паблізу лядовай арэны, пляж на сажалцы каля в.Путнікі);
  • прыпынена купанне дзяцей і дарослых на Святым возеры ў Магілёве;
  • абмежавана купанне дзяцей у Магілёўскім (вадасховішча ў аг.Вільчыцы), Чавускім (вадасховішча Рудзея ў раёне аг.Гарбавічы), Дрыбінскім (сажалка Запольская паблізу аг.Расна) раёнах, Горках (сажалка Верхняя).

На падставе вынікаў лабараторных даследаванняў знятыя абмежаванні ў месцы адпачынку на р. Вослеўка ля базы адпачынку «Глухарыны ток» Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласці.

Месцы абмежавання купання можна паглядзець на інтэрактыўнай мапе.

Hавiны

Міліцыя будзе сачыць за месцамі масавага адпачынку пры дапамозе дронаў

2024.04.25 17:52

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWyciekła data premiery EA Sports FC 25. Electronic Arts znów ma żądać 469 zł za możliwość zagrania tydzień przed debiutem
Następny artykułEpis Dym KNF w Szczurowej. 6 lipca 2024 r.