Што вядома аб правяранні тактычнай ядравай зброі ў Беларусі? Ці наагул ёсць гэтая зброя ў нашай дзяржаве? У праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою каментуе Улад Кобец, дырэктар iSANS, Міжнароднай стратэгічнай сеткі для бяспекі.
Сяргей Пеляса: Што мы ведаем аб правяранні тактычнай ядравай зброі ў Беларусі? Ведаем, што два самалёты Су-25 пераляцелі з авіябазы ў Лідзе на авіябазу пад Менскам, у Мачулішчы. Таксама ў ракетных войсках нейкія рухі з тэхнікай адбываліся. У тым ліку з РСЗА «Паланэз».
Улад Кобец: Так, нідзе не было інфармацыі, што «Паланэз» будзе выкарыстоўвацца для тактычнай ядравай зброі. Ён належыць да стратэгічных сілаў, таму можа быць, а можа – папросту выстава тэхнікі, рэклама.
Усё найлепшае, што можна паказаць. Навошта яны перагналі два самалёты з Ліды ў Мачулішчы? Гэта паказуха? Адзіны элемент, які нам паказалі на відэа. Нават невядома, калі гэта было знята.
Нешта кудысь прыляцела, кароткая дыстанцыя. Можна разважаць, што адбывалася ў кабінах пілотаў, але калі ўявіць рэальна выкарыстанне ядравай зброі, то ракета – найбольш небяспечны носьбіт ядравай зброі. Яны хуткія. Дагукавыя самалёты з некіраванымі бомбамі, якія скідваюцца… Мы бачылі нядаўна, якім чынам дзеяла авіяцыя і СПА Захаду ў Ізраілі падчас атакі з Ірану. Было збіта практычна ўсё. Кагось напужаць двума Су-25 немагчыма. Іншае пытанне, ці ёсць гэтая ядравая зброя на тэрыторыі Беларусі. Трэцяе пытанне: куды Лукашэнка ўцягвае Беларусь як краіну і якія наступствы такіх захадаў?
ВІДЭА
Чаму Аляксандр Лукашэнка перастаў браць у паездкі малодшага сына?
2024.05.17 14:31
Ці ёсць ядравая зброя на тэрыторыі Беларусі? Дасюль ніводнага відэа- і фотадоказу, што ядравая зброя прысутнічае ў Беларусі, няма. Заходнія медыі публікавалі спадарожнікавыя здымкі сістэмы «Maxar», дзе бачна, што частка артылерыйскіх складоў каля Асіповічаў адноўленая, памалявалі дахі, паставілі новую сістэму калючага дроту, раскапалі падыходы, КПП паставілі. Рэшта як была старая, такая і засталася. Ці сведчыць тая інфармацыя, якую мы маем, што ядравая зброя дакладна ёсць у Беларусі?
Не, не сведчыць. Няма ніякага доказу, што яна ёсць. Тэарэтычна яна можа там быць, і база пад Асіповічамі – гэта першы аб’ект, што выглядае са здымкаў так, як мусіць выглядаць тэрыторыя, на якой захоўваецца ядравая зброя. Перыметр адпавядае. Ёсць іншыя рэчы, якія абавязкова мусяць быць выкананыя. Наяўнасць пэўных узброеных адзінак расейскіх, спецсувязь.
Расейскіх?
Вядома, бо яны кажуць, што Расея кантралюе гэтую ядравую зброю. Кожны раз, калі Лукашэнка кажа пра тое, што яны будуць разам вырашаць ці ён будзе вырашаць, выклікае нервовую рэакцыю Крамля. Яны гэта зняпраўджваюць. Гэта першая пляцоўка, якая адпавядае вонкавым нормам для захоўвання ядравай зброі. Усе папярэднія ўкіды інфармацыі, калі інфармацыя прыходзіла, што зброя ўжо ў Беларусі… Ніхто не бачыў, каб нешта гэтаму адпавядала. Мы ведаем, як выглядаюць вагоны для перавозу такога класу небяспечных рэчаў. Група чыгуначнікаў ездзіла ў Маскву і там чамусь навучаліся. Сапраўды, гэтыя вагоны заязджалі, але ніхто не бачыў, што ў гэтых вагонах, што выгружалася з іх. Ніводнага доказу, што ядравая зброя ёсць на тэрыторыі Беларусі, няма.
Цікава, што падчас візіту Святланы Ціханоўскай у NATO ў камюніке, агучаным прэс-службаю генеральнага сакратара, было сфармулявана, што NATO выступала супраць расейскіх намераў размясціць ядравую зброю ў Беларусі. Яны таксама не ўпэўненыя або ведаюць, што гэтай зброі няма.
Інтэрв’ю выйшла ў праграме «ПраСвет» 17.05.2024
belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS