«Белнафтахім» на капейку павышае кошт маторнага паліва з 2 ліпеня.
«Белнафтахім» устанаўлівае наступныя цэны з 2 ліпеня:
- бензін АІ-92-К5-Еўра – 2,33 рубля;
- бензін АІ-95-К5 – Еўра-2,43 рубля;
- бензін АІ-98-К5-Еўра – 2,65 рубля;
- дызельнае паліва – 2,43 рубля.
Кошты на паліва растуць з траўня. Тады «Белнафтахім» распавёў, што плануе паступовае падвышэнне агулам на 8 капеек.
Яшчэ ў красавіку цэны на паліва зніжаліся. З пачатку года да канца красавіка яны скараціліся на 8 капеек.
Пачатак падаражэння паліва ў Беларусі практычна супаў з паведамленнямі аб дэфіцыце паліва ў Расеі. У красавіку «Reuters» са спасылкай на свае крыніцы расказала, што Расея шукае крыніцы паставак бензіну за мяжой. Гэта звязваецца з тым, што, па падліках агенцтва, па стане на канец сакавіка атакі беспілотных лятальных апаратаў выбілі каля 14 % расейскіх нафтаперапрацоўчых магутнасцяў.
Аб’ектыў
Лукашэнку зноў пашанцавала? Расея рэзка павялічыла імпарт беларускага паліва
2024.03.28 20:50
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS