Казахстан прапануе краінам ЕАЭЗ забараніць увозіць на тэрыторыю звязу аўтамабілі старэйшых за сем гадоў. Матыў – клопат аб экалогіі і бяспецы.
Справа ў тым, што пасля аўдыту аказалася, што сярэдні ўзрост аўтамабіляў, увезеных у Казахстан з краін ЕАЭЗ, складае 17 гадоў. Многія з іх не адпавядаюць экалагічным патрабаванням і патрабаванням бяспекі, паведамляе агенцтва Kazinform.
Пры гэтым 80% жыхароў краіны не маюць свайго транспарту, але «маюць права жыць у нармальным навакольным асяроддзі і дыхаць чыстым паветрам», лічыць дырэктар дэпартамента інтэграцыі і міжнароднага супрацоўніцтва міністэрства прамысловасці і будаўніцтва Казахстана Адылбек Бекцібаеў.
Бекцібаеў паведаміў, што адпаведныя матэрыялы будуць унесены на пасяджэнне ЕАЭЗ. Калі ўсе пяць краін (Беларусь, Казахстан, Арменія, Кыргызстан і Расея) аднагалосна падтрымаюць ініцыятыву, то на іх тэрыторыю нельга будзе ўвозіць састарэлыя аўто. Але наколькі верагодны сцэнар, калі пяць краін добраахвотна забароняць увоз у свае краіны танных аўто, застаецца незразумела.
Тэса Анэйда belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS