У польскім Вроцлаве ў беларуса скралі рэдкі аўтамабіль «Porsche 718 Spyder». Здарэнне адбылося ў ноч на 7 сакавіка.
Пра крадзеж паведаміў уладальнік у сваім профілі ў «Instagram».
Як напісаў Уладзімір Рыхліцкі, у ноч на 7 сакавіка а 01:37 аўтамабіль выехаў з падземнага паркінгу:
«Машына даволі рэдкая і прыкметная, таму маю надзею, што разам нам удасца яе адшукаць».
Паводле апісання, гэта белы кабрыялет з чырвоным дахам і чорнымі дыскамі на колах. Мэта, з якой уладальнік апублікаваў свой допіс, – адшукаць месцазнаходжанне машыны. За дапамогу ў гэтай справе ён абяцае ўзнагароджанне.
Раман Шавель belsat.eu
Oryginalne źródło: ZOBACZ
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS