«Гары Потэра» па-беларуску не будзе. Паразумецца з праваўладальнікамі серыі кніг Джаан Роўлінг не ўдалося праз тое, што Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, піша Bellit.info.
«Гары Потэра не будзе. Мы не знайшлі ўзаемапаразумення з праваўладальнікамі. Яны не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі. Усе нашы тлумачэнні, што мы зараз пад польскай юрысдыкцыяй, не далі выніку, мы зрабілі што маглі. Мы ацэньваем тое, што адбылося, як акт дыскрымінацыі нацыянальнай культуры. І гэта адбываецца ў Еўропе… – тлумачаць у выдавецтве. – Лічым, што нашым палітыкам і культурным дыпламатам і не толькі ёсць дзе разгарнуцца. Гэта важная, надзённая і канкрэтная праблема. А канкрэтнай праблеме патрэбна канкрэтнае рашэнне».
Сярод поспехаў называецца адкрыццё наноў кнігарні «Кнігаўка», з’яўленне кніг выдавецтва ў продажы на Amazon, выданне за 6 месяцаў дзесяці новых кніг. Але, нягледзячы на пазітыўныя вынікі, выдавецтва сутыкаецца з недахопам дадатковых інвестыцый.
«Мы ўперліся ў столь і сутыкнуліся з праблемай росту. Аб’ёмы продажаў не такія вялікія, каб па-нармальнаму, ужо зараз, заняцца пашырэннем асартыменту. 10 выданняў за паўгода – гэта мала».
Як адзін з варыянтаў рашэнняў, выдавецтва «Янушкевіч» адкрывае збор сродкаў на польскай краўд-платформе Zrzutka.pl і на Patreon. Кожны, нават невялікі ўнёсак будзе набліжаць час з’яўлення новых кніг.
Выдавецтва «Янушкевіч» было адным з самых паспяховых у краіне, пакуль яго не знішчылі ўлады Беларусі. Некаторыя кнігі выдавецтва былі прызнаныя дзяржаваю «экстрэмісцкімі», а кнігарня «Кнігаўка», адкрытая ў Менску 16 траўня 2022 года, закрылася ў той самы дзень. Уладальніка выдавецтва Андрэя Янушкевіча затрымалі, ён правёў за кратамі 28 содняў. Пасля вызвалення выдавец з’ехаў у Польшчу, дзе цяпер аднаўляе дзейнасць.
Рэпартаж
«Гэтае месца стане магнітам для беларусаў». У Варшаве адкрылася кнігарня «Кнігаўка» выдавецтва «Янушкевіч»
2024.02.07 10:11
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS