У Беларусі мяняецца цана паліва на аўтазаправачных станцыях. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма». Канцэрн анансуе вяртанне да практыкі паступовага павелічэння кошту паліва ў Беларусі на 8 капеек.
Ужо з 21 мая плата за класічныя віды паліва вырасце на адну капейку. Такім чынам, за літр рознага паліва давядзецца выкласці наступныя сумы:
- АІ-92-К5-Еўра – Br2,27
- АІ-95-К5-Еўра – Br2,37
- АІ-98-К5-Еўра – Br2,59
- ДП – Br2,37.
Апошні раз кошт паліва ў Беларусі перажываў змены больш за год таму – 9 мая 2023 года.
«Каб стварыць умовы для забеспячэння бесперабойнай пастаўкі нафты і задавальнення патрэбнасці ўнутранага рынку ў якасных нафтапрадуктах, неабходна захаваць фінансавую ўстойлівасць НПЗ. Адной з такіх умоў з’яўляецца карэкціроўка цэн на маторнае паліва на ўнутраным рынку», – адзначыў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.
Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб правядзенні паэтапнага павышэння цэн на маторнае паліва на восем капеек. Змяненне з крокам у 1 капейку будзе праходзіць штотыдзень.
Hавiны
Па БЧ рэзка выраслі пастаўкі авіяпаліва ў Расею – «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі»
2024.05.17 18:29
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS