Кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму летась абяцала пачаць рамонтныя працы ў Чырвоным касцёле ў першым квартале 2024 года. І хоць гэты перыяд падыходзіць да заканчэння, аніякага рамонту ў будынку не праводзіцца, паведамляе Katolik.life.
«Ніякіх прыкметаў пачатку прац пакуль не назіраем, і на гэты конт нам нічога не паведамлялі. Падчас Вялікага посту парафіяне маліліся аб тым, каб гарадскія ўлады захацелі адкрыць для вернікаў касцёл на Вялікдзень», – адзначылі прыхаджане касцёлу.
Нагадаем: паводле афіцыйнай версіі Міністэрства надзвычайных здарэнняў, уночы 26 верасня 2022 года, у 03:35, у касцёле святых Сымона і Алены ў Менску спрацавала пажарная сігналізацыя. Нібыта загарэлася электраправодка і была пашкоджаная маёмасць на плошчы каля 20 кв.м. Тады практычна разам з ратаўнікамі прыбылі АМАП і Следчы камітэт, якія забралі са збудавання камп’ютары і сістэму відэаназірання.
Неўзабаве адмысловая камісія вырашыла «часова забараніць эксплуатацыю будынку», каб аднавіць працу сістэмаў пажаратушэння, электрычнага абсталявання і праводкі, абследаваць канструкцыі. Аднак вернікі падкрэслівалі, што ў выніку ўзгарання амаль нічога не пацярпела. Пасля гэтага КУП «Менская спадчына» скасавала дамову арэнды, а ад каталіцкай абшчыны запатрабавалі вызваліць будынак для правядзення рамонту. Таксама пасля пажару ў прадстаўнікоў касцёлу ўзніклі цяжкасці з уваходам у будынак, яны не маглі забраць нават свае асабістыя рэчы.
Намеснік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран заявіў у кастрычніку 2023 года, што рэканструкцыя храму нібы «вядзецца па плане, працы не спыняліся ні на адзін дзень». Паводле яго, ужо было падрыхтаваная праектная дакументацыя, і ў першым квартале 2024 года мусілі пачацца работы ў будынку. І толькі пасля іх сканчэння касцёл думаюць вярнуць вернікам.
Hавiны
Рамонтныя работы ў Чырвоным касцёле пачнуцца толькі ў наступным годзе
2023.10.25 18:16
Якуб Хруст belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS