A A+ A++

Для будаўніцтва пункту пахавання радыеактыўных адходаў ад Беларускай АЭС вывучаюцца чатыры пляцоўкі. Канчатковы выбар будзе зроблены да канца года, паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі.

БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі район, Беларусь.

Фота: Белсат

«Да цяперашняга часу праведзена сістэмная і глыбокая праца па даследаванні ўсіх раёнаў краіны на прадмет магчымасці збудавання пункта пахавання», – заявіў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз.

Паводле яго, улічваліся ўсе аспекты – эканамічныя, сацыяльныя, экалагічныя. Сярод 118 раёнаў да гэтага часу адабрана для далейшых больш глыбокіх даследаванняў чатыры пляцоўкі.

Выбраць з іх адну трэба да канца гэтага года, пасля чаго матэрыялы абяцаюць прадставіць для далейшых грамадскіх абмеркаванняў.

Новапабудаваная БелАЭС ужо цяпер, падчас штатнай працы, апраменьвае людзей. Пра гэта казалі эксперты падчас сустрэчы, арганізаванай «Зялёнай сеткай». У сваю чаргу абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская адзначыла, што Астравецкая АЭС «становіцца бомбаю запаволенага дзеяння».

Тэст

10 пытанняў пра пагрозу БелАЭС: можна есці грыбы з лесу ля станцыі ці лепш адразу ёд?

2024.04.26 11:10

Якуб Хруст belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPrezydent: Polsce potrzebne są wielkie inwestycje transportowe [WIDEO]
Następny artykułTakie progi potrzebne, czy nie?