A A+ A++

Твар Пуціна на ўсіх слупах у Пхеньяне і на ўсіх першых палосах сусветных СМІ. Такая агульная карціна візіту аднаго дыктатара да другога. Галоўная задача Пуціна ўдалася – чарговы раз нагадаць пра сябе і прымусіць напружыцца заходніх палітыкаў. Зразумела, што Пхеньян гэта не курорт у Швейцарыі, куды яго не запрасілі на Саміт свету, але ж асабліва выбіраць не даводзіцца. Паклікалі кудысьці і дзякуй.

Здымак мае ілюстрацыны характар. Кім Чэн Ын і Уладзімір Пуцін праходзяць міма дзяцей падчас цырымоніі прывітання на плошчы Кім Ір Сена ў Пхеньяне, КНДР. 19 чэрвеня 2024 года.

Фота: Vladimir Smirnov / Pool / AFP / East News

Ні для каго не сакрэт, што Расея забівае абаронцаў і мірных жыхароў Украіны паўночнакарэйскай зброяй. Забяспечвае Кім Чэн Ын свайго «таварыша па зброі» дастаткова адчувальна – яшчэ год таму гаворка ішла аб мільёне снарадаў, а па апошніх дадзеных паўднёвакарэйскай разведкі, літаральна на днях у Расею адправіліся яшчэ пяць мільёнаў снарадаў і балістычных ракет. Хто сёння для Пуціна можа быць лепшым сябрам і таварышам, чым сябар, у якога ўся эканоміка пастаўлена на вайсковыя рэйкі? І па гэтых рэйках бесперашкодна могуць ісці боепрыпасы, таму што гэты сябар яшчэ і сусед з агульнай мяжой. Хто можа сапсаваць гэтае свята?

Тым больш, што Расея сама становіцца мілітарызаванай краінай – абаронны комплекс набірае абароты. Боепрыпасаў з кожным днём становіцца ўсё больш. Украіна, якая вымушана адбіваць бязлітасныя атакі, мае патрэбу ў зброі, але яе Захад так і не змог даць ёй у неабходнай колькасці. А тое, што па словах некаторых Z-блогераў, карэйскіх снарадаў шмат занадта старых і яны не вельмі дакладна б’юць, не значыць, што не бʼюць зусім. Іх шмат і можна сабе ўявіць, як гэта адбіваецца на тых, якія знаходзяцца там, куды яны трапляюць.

І Расея і Паўночная Карэя знаходзяцца пад санкцыямі. Яны аказаліся ў ізаляцыі ад усяго цывілізаванага свету і таму сябраваць ім проста наканавана лёсам. Кім Чэн Ын заявіў, што двойчы за апошнія пяць гадоў наведваў сябра Пуціна на сваім бронецягніку. Калі ўлічыць акалічнасці, то гэта, вядома, яшчэ тая падзея для ўсёй краіны.

А што ж Масква можа даць Пхеньяну акрамя харчавання і эканамічнай падтрымкі? Менавіта тое, што так насцярожыла Захад – новыя тэхналогіі ў галіне ўзбраенняў. Пакуль на тэрыторыю Паўднёвай Карэі ляцяць перыядычна смеццевыя пакеты на паветраных шарах. А што будзе, калі Расея дасць свайму надзейнаму таварышу новыя ваенныя тэхналогіі? Што, калі Паўночная Карэя пачне ствараць ядравую зброю? Што, калі пачне запускаць не шары са смеццем, а ракеты класа «зямля-паветра», а да берагоў тых краін, якія абклалі дыктатара санкцыямі, падплывуць паўночнакарэйскія падводныя лодкі? Што, калі ў дыктатара зʼявіцца гіпергукавая зброя?

Аналітыка

Салідарнасць без прарыву. Што азначаюць для Украіны вынікі саміту міру

2024.06.17 18:08

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі заявіў, што Вашынгтон зусім не турбуе паездка Пуціна ў Пхеньян, але «турбуе паглыбленне адносін паміж гэтымі дзвюма краінамі». Прама скажам, што гэта не можа зараз не турбаваць увесь свет. Ці дасць Расея Паўночнай Карэі ваенныя тэхналогіі? Як даведацца адказ на гэтае пытанне, калі ўлічыць, што дыктатары хлусяць заўсёды? На гэтым пабудавана іх улада. Яны могуць колькі заўгодна на афіцыйным узроўні заяўляць, што не гандлююць узбраеннямі ў абыход санкцый ААН, але паміж Расеяй і КНДР агульная мяжа і перахапіць грузы, праверыць змесціва кантэйнераў ніхто звонку не можа.

Калі прыбраць усе страшылкі, то Расея мае патрэбу ў працоўнай сіле, якая маецца ў КНДР. Але тут зноў які ўжо раз дыктатары натыкаюцца на санкцыі ААН, якія забараняюць паўночнакарэйскім грамадзянам працаваць за мяжой. Можна зафантазіраваць і ўявіць сабе, як, напрыклад, цёмнай ноччу карэйскія рабочыя залазяць у кантэйнеры, каб прыбыць на працу ў Расею. Ну, нешта кшталту тых «цяплушак» толькі не на Усход, а на Захад. Ці можна там схавацца на абшарах вялікай краіны? Але тым не менш працоўная сіла ў Расеі патрэбна і чым даўжэй доўжыцца вайна, тым адчувальней становіцца яе адсутнасць. Бо справы на фронце ідуць не так добра, як сцвярджае расейская прапаганда. Яскравае таму пацверджанне – пляжы крымскай паўвыспы. Цяпер яны больш нагадваюць абарончую лінію ля акопаў. Нешта не відаць людзей у купальніках. І гэта ў разгар сезону.

Ці можа сёння турыстычная галіна на поўным сурʼёзе разглядаць усходні кірунак, прычым не Японію, Кітай, Паўднёвую Карэю, а менавіта КНДР? Статыстыка Прыморскага краю сцвярджае, што краіну за чатыры месяцы наведалі каля 400 расейскіх турыстаў. Прыкладна па 100 турыстаў за месяц. Відаць, што такая экзотыка цікавіць далёка не шмат каго.

Візіт яшчэ доўжыцца. Журналістам заявілі, што па выніках была падпісана дамова. Пуцін сказаў, што яна тычыцца аказання ўзаемадапамогі, калі адзін з бакоў адчуе агрэсію звонку. Гучыць адначасова і смешна і сумна.

Калі Пуцін упершыню наведаў КНДР, ён таксама падпісаў дамову аб супрацоўніцтве. Тады ў дамове была прапісаная «хуткая ліквідацыя расколу Карэі». Ліквідацыя расколу можа быць рознай. Мы гэта ўжо бачылі ў Нямеччыне. І ўвесь свет гэтаму быў рады. Усё развіваецца хутка і па сваіх законах. Дыктатары не вечныя і дыктатуры таксама. І пакуль адзін дыктатар забівае з дапамогай свайго войска і зброі іншага дыктатара народ мірнай краіны, усё гэта можа спыніцца самым нечаканым чынам. А пакуль Пуцін хоча прадэманстраваць усяму свету, што ездзіць куды захоча, нягледзячы на ​​санкцыі і ўсеагульную пагарду. Але ўсе ж разумеюць, што выбар невялікі.

Любоў Лунёва belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułOd lipca rusza kolejna odsłona programu „Dobry start”
Następny artykułOstrzeżenie przed burzami na Mazowszu i w Płocku