A A+ A++

Удзень 22 ліпеня 25-гадовы (паводле некаторых звестак, 26-гадовы) мужчына параніў нажом групу юнакоў у Брудноўскім лесе, што ў Варшаве, расказвае «Gazeta Wyborcza». Але затрымалі і тую групу, якую падазраюць у злачынстве супраць таго, хто іх параніў. Як перадае «Polskie Radio», не выключана, што яны самі напалі на мужчыну або справакавалі канфлікт.

Паліцыя з адным з затрыманых у Брудноўскім лесе ў Варшаве, Польшча. 22 ліпеня 2023 года.

Скрыншот: TVP3 Warszawa / Tvp.pl

Адзін з бакоў канфлікту – 25-гадовы ці 26-гадовы грамадзянін Узбекістану, які, падобна, быў кур’ерам службы дастаўкі ежы, бо прыехаў у лес з фірмовым заплечнікам. Другі бок – тры грамадзяніны Украіны векам 13, 15 і 15 гадоў, а таксама 16-гадовы беларус.

Паводле крыніцы выдання «Fakt», падлеткі маглі спланаваць напад на ўзбека: той быццам чакаў спаткання з украінкаю, з якою пазнаёміўся ў «Tinder», а тая паведаміла пра гэта сябрам. «TVN Warszawa» перадае, што 13-гадовы ўдзельнік канфлікту – дзяўчына, якая, імаверна, і дамовілася з грамадзянінам Узбекістану на спатканне.

Паводле непацверджанай інфармацыі, сябры ўкраінкі напалі на ўзбека, забралі тэлефон і ключы ад машыны, але той стаў бараніцца, параніў двух нападнікаў і ўцёк. Грамадзянін Узбекістану меў нож, а ў групы падлеткаў былі, паводле большасці крыніцаў, неназваныя «небяспечныя прадметы» – «Fakt» піша, што гэта былі тэлескапічныя дручкі і сцізорыкі, якія маладзёны пасля бойкі закапалі пад зямлю, але паліцыя тыя прадметы знайшла.

У выніку бойкі два ўкраінцы атрымалі колата-рэзаныя нажавыя раны: у аднаго параненыя рукі, у другога рана ў вобласці рэбраў (лёгкія не закранутыя). Параненым дапамог парамедык, які выпадкова апынуўся побач з месцам бойкі. Грамадзянін Узбекістану ўцёк, але падчас канфлікту згубіў тэлефон, шапку, ключы ад кватэры і пачку цыгарэтаў, таму яго знайшлі цягам гадзіны.

Усіх удзельнікаў канфлікту затрымалі. Справу няпоўнагадовы будзе разглядаць суд у сямейных справах.

Hавiны

У Варшаве 16-гадовая беларуска выпала з 7-га паверху, трапіла ў рэанімацыю

2024.07.20 13:42

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułDwie gminy z pow. brzozowskiego z szansą na wsparcie w ramach programu “Pierwszy dzienny opiekun w gminie”
Następny artykułPiotr Groborz zawodnikiem ROW-u 1964 Rybnik