A A+ A++

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Доналд Трамп заявіў, што віцэ-прэзідэнта і цяпер суперніка на выбарах Камалу Гэрыс будзе лягчэй перамагчы, чым прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Камала Гэрыс.

Крыніца: Vice President Kamala Harris / X

«Гэрыс будзе лягчэй перамагчы, чым Джо Байдэна», – сказаў Доналд Трамп.

Джо Байдэн скончыў сваю кампанію пераабрання 21 ліпеня. Ён прапанаваў Камалу Гэрыс у якасці кандыдата ад партыі дэмакратаў. Гэрыс пацвердзіла, што балатуецца на выбары.

Паводле «Reuters», Трамп і Байдэн у асноўным ішлі нараўне, але пасля іх дэбатаў некаторыя апытанні паказалі, што Трамп значна апярэджвае Байдэна.

Кампанія Трампа ўжо пачала абмяркоўваць, як яна будзе пераразмяркоўваць рэсурсы кампаніі ў сувязі з магчымай адмовай Байдэна ад удзелу ў выбарах, паведаміла агенцтву ў нядзелю крыніца, непасрэдна знаёмая з гэтым пытаннем.

Паводле суразмоўцы, з улікам таго што любы альтэрнатыўны кандыдат ад дэмакратаў, хутчэй за ўсё, будзе мець іншыя моцныя і слабыя бакі, чым Байдэн, адмова прэзідэнта ад удзелу ў выбарах запатрабуе пераасэнсавання таго, куды выдаткоўваць рэкламныя долары і накіроўваць рэсурсы агулам.

У той жа час яшчэ не пацверджана афіцыйна, што Гэрыс будзе кандыдатам Дэмакратычнай партыі, адзначае CNN.

Камітэт Дэмакратычнай партыі, што вызначыць правілы вылучэння, зноў збярэцца 24 ліпеня, абвясцілі сустаршыні камітэту.

«Цяпер Камітэт нясе адказнасць за стварэнне асновы для выбару новага кандыдата. Гэтая аснова мае быць адкрытай, празрыстай, справядлівай і ўпарадкаванай», – заявілі сустаршыні камітэту губернатар Мінэсоты Тым Ўолз і даўняя дэмакратычная дзяячка Лія Дотры.

Пры гэтым Гэрыс падтрымаў не толькі Джо Байдэн, а ўсе 50 лідараў Дэмакратычнай партыі.

Абноўлена

«У інтарэсах маёй партыі і краіны». Джо Байдэн адмовіўся ад удзелу ў выбарах прэзідэнта ЗША

2024.07.21 23:07

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułMarcin Mastalerek o szansach Kamali Harris: Wszystko zależy od konwencji demokratów
Następny artykułZaproszenie na spotkanie informacyjne w tematyce biogazu/biometanu