A A+ A++

У берасцейскім СІЗА памёр падпалкоўнік Аляксандр Кулініч, які чакаў суда паводле абвінавачвання ў «абразе Лукашэнкі». Праваабаронца Андрэй Стрыжак у каментары «Белсату» адзначыў: гэта, на жаль, не апошняя смерць. Ён не бачыць перадумоваў, каб існы ў Беларусі сілавы рэжым стаўся літасцівым. А Павел Сапелка з праваабарончага цэнтру «Вясна» заявіў, што адвольнае пазбаўленне волі – злачынства без тэрмінаў даўнасці, і вінаватыя рана ці позна панясуць адказнасць.

Аляксандр Кулініч.

Крыніца: mediazona.by

Паводле выдання «Зеркало», Аляксандр Кулініч – падпалкоўнік запасу, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе паветрана-дэсантных войскаў у Берасці. Апошнім часам працаваў у якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Кулініча затрымалі 29 лютага, абвінавацілі ў «абразе Лукашэнкі». Суд меўся адбыцца 16 красавіка, аднак 9 красавіка афіцэр памёр у СІЗА ў Берасці. Паводле непацверджаных звестак, мужчына сканаў ад ішэмічнай хваробы сэрца.

Прадстаўнік Аб’яднанага кабінету ў справах абароны і нацыянальнай бяспекі Валер Сахашчык сказаў «Белсату», што знаўся з гэтым афіцэрам, аднак пра ягоныя палітычныя погляды нічога не ведае:

«Ён не служыў падпалкоўнікам у дэсантнай брыгадзе. У дэсантнай брыгадзе ён служыў капітанам, быў тылавіком. Пасля навучаўся ў Расеі, паступіў у Акадэмію тылу і транспарту, і пасля служыў не ў ПДВ, таму ён скончыў службу падпалкоўнікам, але не дэсантнікам».

Сахашчык канстатаваў, што апошнім часам з Кулінічам не кантактаваў:

«Я ведаў яго, але не падтрымліваў кантактаў з ім апошнія некалькі гадоў, не ведаю, што там здарылася. Ніколі ён не быў апазіцыянерам, не чуў я такога. Але, можа, я і не ведаю нечага, проста не быў у кантакце з ім».

Каментар

Дакладчыца ААН: У Беларусі працягваюць здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасці

2024.04.05 18:28

Праваабаронца, сузаснавальнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак у размове з «Белсатам» звярнуў увагу на два важныя моманты ў гэтай гісторыі.

«Праваабаронцы пра яго не ведалі, бо ніхто не звяртаўся, ніхто не сказаў. Маем сітуацыю інкамунікада з праваабаронцамі. З розных прычынаў – хтосьці баіцца, хтосьці не паспявае, хтосьці не ведае, да каго звярнуцца, – людзі не даюць дадзеныя пра тое, што іх сваякі ў небяспецы або самі людзі, якія сядзяць за кратамі, не могуць пра гэта паведаміць», – канстатаваў Стрыжак.

Другая праблема – умовы ўтрымання ў беларускіх турмах: яны абсалютна непрыдатныя для таго, каб людзі маглі там выжыць.

«Баюся, што колькасць гэтых смерцяў будзе расці. Адно з самых прыкрых і страшных, што для нас адбудзецца, – гэта стане статыстыкай. Як сёння беларускае грамадства не надта рэагуе на лік палітвязняў, што ўвесь час расце, як ёсць меркаванні, што нібыта там усталявалася нейкае плато, – кожны раз жыццё нам паказвае, што гэта не так, што ёсць велізарная праблема, якая ніяк не развязваецца», – заявіў праваабаронца.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. СІЗА №7 у Берасці, Беларусь. 14 лютага 2021 года.

Фота: Белсат

Ён мяркуе, што лік памерлых будзе расці праз умовы ўтрымання за кратамі, праз тое, што туды кідаюць людзей са слабым здароўем і ў сталым веку:

«Усе гэтыя ахвяры – на поўнай адказнасці ўладаў, якія не робяць абсалютна нічога, каб мінімальна зрабіць годныя ўмовы за кратамі. Не ідзе гаворка, што гэта мусіць быць курорт, але ёсць мінімальныя стандарты, усталяваныя міжнароднымі структурамі. Беларусь яшчэ не з усяго павыходзіла, так што яна нават дэ-юрэ мае абавязанні. Але мы разумеем, што “інагда не да законаў”».

Суразмоўца «Белсату» упэўнены, што ва ўладаў няма нейкай лічбы ахвяраў, пасля якой спыняцца палітычныя рэпрэсіі або зняволеным пачнуць надаваць належную медычную дапамогу:

«Улічваючы актыўнае рыхтаванне хаўрусу дыктатураў да вялікай еўрапейскай вайны, не думаю, што ў іх унутры сістэмы ёсць нейкая мяжа, праз якую немагчыма перакрочыць, што калі дойдзе да нейкай лічбы, то яны спыняцца, пачнуць вызваляць людзей ці штосьці такое».

Андрэй Стрыжак адзначыў, што вызваленне палітвязняў сталася б пунктам, ад якога можна было б адштурхнуцца дзеля паляпшэння стасункаў з Захадам, аднак наўрад ці пра гэта цяпер думаюць у Менску.

«Не бачу ніводнай перадумовы, каб Лукашэнка пачаў іх вызваляць. Тут справа ўжо не пра гандаль, тут справа пра геапалітычныя расклады, якія, на жаль, не на карысць беларускіх палітзняволеных», – падсумаваў праваабаронца.

Hавiны

Праваабаронца: Беларусь сёння можна ўжо лічыць таталітарнай дзяржавай

2024.04.05 23:32

«Гэтыя трагедыі будуць паўтарацца зноў і зноў, калі не спыніцца бесчалавечная практыка крымінальнага пераследу і пазбаўлення волі выключна з палітычных матываў, за перакананні, іншадумства, рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў», – падкрэсліў у каментары «Белсату» Павел Сапелка з праваабарончага цэнтру «Вясна».

Ён заявіў, што такія выпадкі адвольнага пазбаўлення волі – злачынствы без тэрмінаў даўнасці, і вінаватыя рана ці позна панясуць адказнасць.

«Адвольнае пазбаўленне волі людзей, якім здароўе не дазваляе вытрымаць турэмных умоваў – гэта падвойнае злачынства. Няма сумневаў, што нават з пункту гледжання рэакцыйнага і рэпрэсіўнага нацыянальнага заканадаўства не было ніякіх падставаў трымаць пад вартаю да суда абвінавачанага ў такой катэгорыі справаў», – упэўнены праваабаронца.

Сапелка назваў рэпрэсіі ў Беларусі «элементамі свядомай палітыкі знішчэння палітычных апанентаў», таму ніякіх паляпшэнняў чакаць не варта:

«Абыякавасць, што дэманструюць улады ў дачыненні да магчымых найцяжэйшых наступстваў найбольш жорсткіх відаў рэпрэсій, сцвярджае ў думцы аб тым, што ўсё гэта з’яўляецца элементамі свядомай палітыкі знішчэння палітычных апанентаў і іншадумцаў, і таму не варта чакаць, што чарговая смерць палітвязня пераключыць практыку ўладаў у іншы кірунак».

Алег Кулеша з беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі», які таксама чакаў суда ў берасцейскім СІЗА, дзе памёр Кулініч, у эфіры «Белсату» паведаміў, што там маюцца «адмысловыя камеры, дзе да людзей ужываюць катаванні».

Олег Кулеша, бывший политзаключённый

Алег Кулеша, былы палітвязень і спікер Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі». Варшава, Польшча. 26 студзеня 2024 года.

Фота: Міра Ляселішская / Белсат

«Гэтыя камеры знаходзяцца ў сутарэннях. У 2021 годзе частка з іх была пустая, але потым яны зноў пачалі працаваць», – сказаў былы палітвязень.

Кулеша сказаў таксама, што ў агучаную прычыну смерці вайскоўца – хвароба сэрца – ён не верыць, бо «хутчэй за ўсё, гэтага чалавека катавалі».

Аляксандр Кулініч – шосты памерлы за кратамі пасля выбараў 2020 года, пра якога сталася вядомым. У лютым сёлета ў калоніі сканаў палітолаг, журналіст, грамадскі дзеяч Ігар Леднік, у студзені – палітвязень Вадзім Храсько, якому ў зняволенні нясвоечасова аказалі медычную дапамогу. У ліпені летась памёр мастак Алесь Пушкін. Двума месяцамі раней – блогер з Пінску Мікалай Клімовіч. У траўні 2021 года ў калоніі памёр актывіст Вітольд Ашурак.

Агляд

Беларускі мартыралог. Яны загінулі за часы лукашызму

2023.07.13 07:00

Сцяпан Кубік belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułZendaya skradła show odważną kreacją. Wszyscy patrzyli tylko na nią
Następny artykułEuroparlament przyjął bardziej rygorystyczne normy emisji CO2 dla ciężarówek i autobusów