A A+ A++

«Белсат» падсумоўвае 787-я содні поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 20 красавіка чытайце ў нашым аглядзе.

Украінскія вайскоўцы.

Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Купянскі і ліманскі кірункі (усходняя частка Харкаўскай вобласці, захад Луганскай і поўнач Данецкай)

У Міністэрстве абароны РФ заявілі пра заняцце больш выгадных рубяжоў у ваколіцах населеных пунктаў Сынькоўка, Загаруйкаўка і Бярозаўка на ўсходзе Харкаўскай вобласці.

Між тым у Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны паведамілі, што цягам апошніх содняў праціўнік не праводзіў наступальных дзеянняў на купянскім кірунку.

На суседнім ліманскім кірунку расейцы прынамсі 13 разоў атакавалі каля сяла Твэрдахлібава і гораду Крэмінная ў Луганскай вобласці, а таксама ў ваколіцах сёлаў Ямпалаўка, Церны і Торскае з Данецкай, але поспеху не дасягнулі.

Самыя Збройныя сілы тройчы атакавалі каля Дзібровы і Грыгораўкі ў Луганскай і Данецкай вобласцях адпаведна, але таксама не здолелі прасунуцца.

Бахмуцкі кірунак (лінія фронту на поўначы Данецкай вобласці, а таксама ў Луганскай з поўдня ад ракі Северскі Данец)

На поўначы бахмуцкага кірунку расейцы захоўваюць ціск каля населеных пунктаў Белагораўка, Верхнякаменскае і Спірнае.

Разам з тым найбольшая актыўнасць Узброеных сілаў РФ па-ранейшаму засяроджаная ў ваколіцах гораду Часаў Яр.

Агулам, паводле Генштабу ЗСУ, за апошнія содні сілы абароны краіны адбілі прынамсі 23 атакі праціўніка.

Тэлеграм-канал «Рыбарь» удакладняе, што на Часаў Яр войскі РФ ціснуць з усходу, а таксама на поўначы з ваколіцаў раней занятага сяла Багданаўка.

Яшчэ адна прарасейская крыніца – канал «Два майора» – сцвярджае, што УС РФ паступова абыходзяць горад з флангаў, імкнучыся выйсці да каналу Северскі Данец – Данбас.

Ваяр Збройных сілаў Украіны.

Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook

Праўкраінскі тэлеграм-канал «Говорять Снайпер» піша, што на паўднёвым усходзе ад Часавага Яру расейцы моцна ціснуць на сяло Іванаўскае – пакуль ЗСУ адбіваюцца з дапамогай БпЛА.

Мінабароны РФ адзначае, што нават у такім становішчы ўкраінцы намагаюцца контратакаваць.

Яшчэ адзін канал украінскіх вайскоўцаў – «Бахмутський Балу» – фіксуе актывізацыю праціўніка ў ваколіцах суседняй Клішчыеўкі, дзе расейцы наступаюць пры падтрымцы цяжкай тэхнікі – пакуль без зменаў па фронце.

Аўдзееўскі і навапаўлаўскі кірункі (на поўначы, захадзе і паўднёвым захадзе ад Данецку)

На захадзе ад Аўдзееўкі ініцыятыва таксама застаецца за Узброенымі сіламі РФ, якія наступаюць у ваколіцах населеных пунктаў Новакалінавае, Ачарэтына, Бэрдычы, Новабахмутаўка, Уманскае, Первамайскае і Невельскае.

Расейскі ваенкар Сямён Пегаў гаворыць, што УС РФ прасунуліся ў бок Новабахмутаўкі, а таксама ў сяле Новакалінавае.

Канал «Два майора» сцвярджае, што ў Новакалінавым расейцы дзейнічаюць у паўднёва-ўсходняй частцы.

Аналітыкі праекту Deepstate фіксуюць прасоўванні войскаў РФ у ваколіцах Ачэрэтына. «Рыбарь» піша, што цяпер расейцы замацоўваюцца на новых пазіцыях.

Расейскі ваенны эксперт Барыс Рожын сцвярджае, што таксама УС РФ расшырылі зону кантролю з поўдня ад сяла Первамайскае.

Вайна ва Украіне

Украінскія вайскоўцы.

Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

На навапаўлаўскім кірунку працягваюцца баі на паўднёвым усходзе гораду Краснагораўка.

Далей на поўдзень па лініі сутыкнення, паводле аналітыкаў Deepstate, расейцы прасунуліся каля сяла Георгіеўка.

«Рыбарь» фіксуе невялікі рух войскаў РФ па лініі населеных пунктаў Новаміхайлаўка – Салодкае.

Праўкраінскі тэлеграм-канал «Офіцер» удакладняе, што пры гэтым расейцы няспынна штурмуюць заходнюю частку Новаміхайлаўкі, якая ўсё яшчэ застаецца пад кантролем Збройных сілаў.

Канал «Два майора» адзначае поспехі УС РФ у сяле.

Бярдзянскі, арэхаўскі і херсонскі кірункі (захад Данецкай, а таксама Запарожская і Херсонская вобласці)

На бярдзянскім кірунку баявыя дзеянні лакалізуюцца на так званым урэмеўскім выступе на мяжы Данецкай і Запарожскай вобласцяў.

Мінабароны РФ сцвярджае, што іхныя вайскоўцы цягам апошніх содняў занялі больш выгадныя рубяжы каля сёлаў Ураджайнае і Старамаёрскае.

У цэнтральнай частцы Запарожскай вобласці лінія сутыкнення застаецца нязменнай: тут ідуць сустрэчныя баі ў сяле Работына і на паўночным захадзе ад Вэрбовага, але пакуль ніводны з бакоў не можа дасягнуць істотных поспехаў.

На херсонскім кірунку баявыя дзеянні трываюць на левым беразе Дняпра, дзе ЗСУ ўтрымліваюць некалькі невялікіх плацдармаў – у сяле Крынкі і каля Антонаўскага моста. Украінскае камандаванне паведамляе, што цягам апошніх содняў праціўнік сем разоў атакаваў пазіцыі сілаў абароны, але прасунуцца не здолеў.

На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.

Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна спраўджваць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.

Hавiны

Расейцы, імаверна, плануюць атачыць ЗСУ за Аўдзееўкай. Што вядома?

2024.04.19 17:33

Наталля Кулыгіна belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułZa nami VII Turniej Mistrzostw Polski Kobiet w Rugby 7! [ZDJĘCIA]
Następny artykułCo za sensacja! FC Barcelona na kolanach. Niewytłumaczalna wtopa