Адным з інструктараў у Сілах спецыяльных аперацыяў працуе грузінскі добраахвотнік Вано. Ён распавёў, як прарасейскія сілы прабуюць узурпаваць уладу ў Грузіі і якая зброя можа пераламаць ход вайны на карысць Украіны.
Вано – Народны Герой Украіны, падпалкоўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі. На баку Украіны ваюе з 2014 года. Адзін з абаронцаў Данецкага аэрапорту.
Нашага героя вельмі непакоіць сітуацыя ў Грузіі, дзе перад прэзідэнцкімі выбарамі ў кастрычніку адкрыта прарасейскага ўлада збіраецца прыняць закон аб «замежных агентах». Супраць прыняцця гэтага закону распачаліся масавыя пратэсты.
«Калі гэты закон прымуць, сэнсу ў выбарах ужо не будзе, бо пачнецца ўжо ўзурпацыя ўлады… Узурпацыя ўлады і так ужо адбылася, – кажа Вано. – Пачнуцца рэпрэсіі супраць грамадскіх арганізацыяў, супраць апазіцыйных партыяў і гэтак далей. То бок цяпер вызначаецца пытанне Грузіі. І мы цяпер мусім перамагчы – або мы страцім Радзіму».
На думку Вано, грузіны, украінцы і беларусы змагаюцца цяпер з агульным злом – «русским миром». Хтосьці – са зброяй у руках на фронце, хтосьці – на акцыях пратэсту.
Падрабязней – у нашым матэрыяле.
Ваяры
«Гэта для мяне ўжо трэцяя вайна супраць Расеі»
2024.04.01 16:11
Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: David Mdzinarishvili / Reuters / Forum; Командування Сил спеціальних операцій ЗС України / Facebook
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS