A A+ A++

У ноч на 31 ліпеня метэорны паток Паўднёвыя дэльта-Акварыды дасягне піка сваёй актыўнасці. Пры ясным надвор’і найлепшым часам для адсочвання выбліскаў будуць перадсвітальныя гадзіны.

Ілюстрацыйнае фота.

Крыніца: АЗ / Белсат

У ноч на 31 ліпеня метэорны паток Паўднёвыя дэльта-Акварыды з сузорʼя Вадаліў дасягае максімуму дзеяння. Чакаецца да 25 метэораў за гадзіну, паведамляе ТАСС са спасылкай на астраномаў:

«У 2024 годзе ўмовы назірання метэораў Паўднёвых дэльта-Акварыдаў спрыяльныя. У ноч максімуму Месяц будзе імкнуцца да маладзіка, што адбудзецца 4 жніўня і не перашкодзіць назіранню».

Метэоры ўтвараюцца ў выніку праходжання Зямлі праз шлейф пылавых часцінак. Гэта яркія белыя метэоры, яны рэзка пракрэсліваюць неба з хуткасцю каля 60 км на секунду. Некаторыя з іх нават пакідаюць за сабою сляды, што відаць некалькі секундаў. Гэтыя метэоры называюць балідамі, яны ляцяць раўнамерна па ўсім небе, таму глядзець можна ў любую  яго частку.

Зарапад назіраецца з 12 ліпеня да 23 жніўня і звычайна найлепей яго відаць у Паўднёвым паўшарʼі, дзе радыянт (вобласць вылету метэораў) падымаецца вышэй над гарызонтам. У паўночных жа шыротах у яснае надворʼе найлепшым часам для адсочвання выбліскаў на небе стануць перадсвітальныя гадзіны.

Надзея Вольная belsat.eu 

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułSzpadzistki o medal, Świątek o ćwierćfinał. Olimpijskie starty Polaków we wtorek 30 lipca
Następny artykułPolicjanci intensyfikują kontrole drogowe – sześciu pijanych kierowców zatrzymanych w weekend