A A+ A++

Рост крэдытнай запазычанасці беларусаў не думае спыняцца: фізічныя асобы вінныя банкам амаль 21 млрд рублёў. Гэта звесткі на 1 сакавіка,  апублікаваныя рэгулятарам. У пачатку 2023 года запазычанасць беларусаў была меншаю за 17 млрд рублёў, рост з таго часу – 23,6 %. Пры гэтым кіраўнік Нацбанку запэўнівае, што перагрэву эканомікі няма. Ці сапраўды?

На 1 сакавіка крэдытная запазычанасць беларусаў склала 20,979 млрд рублёў, гэта на 2,3 % болей, чымся ў пачатку года. А калі параўноўваць з леташнім студзенем, дык рост ужо 23,6 %.

Большая частка складзенай агульнай запазычанасці – крэдыты на нерухомасць: 13,7 млрд рублёў, астатняе – грошы, якія ўзялі на спажывецкія патрэбы, гэта 7,2 млрд рублёў. Беларусы – добрасумленныя даўжнікі і вяртаюць пазыкі пераважна своечасова. Пратэрмінаваная запазычанасць на 1 сакавіка – 34 млн рублёў, як кажуць эканамісты, «гэта слёзы».

Што да выдачы новых крэдытаў, то сёлета леташнія максімумы яшчэ не пераадоленыя, але ў лютым фізічныя асобы набралі пазыкаў болей, чымся ў студзені. Грошы бяруць пераважна на спажывецкія тавары (1,8 млрд рублёў за студзень – люты), на нерухомасць – заўважна меней: 442 млн рублёў.

Юрыдычныя асобы таксама назапашваюць крэдытную запазычанасць. Цяпер яна складае амаль 53 млрд рублёў. Рост за год – 16,8 %. У студзені – лютым кампаніі ўзялі ў банках 22,3 млрд рублёў, што на 35,9 % болей, чым за гэты ж перыяд летась.

Пры гэтым у сёлетнім лютым крэдыты былі таннейшымі, чымся ў леташнім: на кароткатэрміновыя крэдыты – 9,5 % супраць ранейшых 11,17 %, на доўгатэрміновыя – 10,29 % супраць 11,17 % у мінулым годзе.

Крэдытаванне падштурхнуў рэгулятар, знізіўшы летась стаўку рэфінансавання да 9,5 % гадавых. Услед уніз папаўзлі стаўкі крэдытаў (але і дэпазітаў таксама). Надоечы на заданне дзяржавы да разгону крэдытавання далучыўся «Беларусбанк», пачаўшы выдаваць грошы пад 4 % на тавары беларускай вытворчасці накшталт побытавай тэхнікі, мэблі, ровараў і матацыклаў.

Каментар

«Стаўка ніжэйшая за інфляцыю». «Беларусбанк» раздае грошы на айчынныя лядоўні і тэлевізары

2024.02.26 15:42

«Адсоткавыя стаўкі крэдытаў застаюцца ва ўмераным дыяпазоне», – мяркуе старшыня Нацыянальнага банку Павел Калавур. 28 сакавіка ён заявіў, што перагрэву беларускай эканомікі няма:

«У нас разрыў крэдыту на аптымальным узроўні, то бок у нас няма перагрэву эканомікі за кошт інтэнсіўнага залішняга крэдытавання».

Паводле Калавура, банкі «забяспечваюць ашчадны працэс дзеля таго, каб назапасіць неабходныя рэсурсы для далейшага крэдытавання эканомікі». Ён падсумаваў, што гэтае крэдытаванне трывае «належнымі тэмпамі».

Беларусбанк, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы

Ілюстрацыйны здымак. Менск, Беларусь. 23 чэрвеня 2022 года.

Фота: Белсат

Экспертка даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна ў каментары «Белсату» адзначыла, што пад канец 2023 года рэгулятар пачаў крыху адыходзіць ад мяккай манетарнай палітыкі, «аднак сёлета гэта асабліва не выяўляецца».

«Разліковыя велічыні стандартнай рызыкі, што датычаць новых крэдытаў, не павялічваліся з пачатку года. Гэта значыць, што стрымліваецца рост кошту крэдытавання, крэдыты застаюцца прывабнымі. Ва ўмовах, калі эканоміка працуе актыўна, гэта стварае рызыкі адмоўнага эфекту, што магчымы пры перагрэве эканомікі», – тлумачыць суразмоўніца «Белсату».

Яна назвала істотным павелічэнне крэдытнай запазычанасці ў параўнанні з мінулым годам, пры гэтым растуць рэальныя заробкі, а эканоміка, вобразна кажучы, выціскае з сябе апошнія сокі, бо не стае працаўнікоў. Гэта і ёсць прыкметы перагрэву:

«Рэальны заробак хутка расце з увагі на тое, што не хапае людзей, дэфіцыт рэсурсаў, гэта азначае, што эканоміка працуе на максімальных межах. Калі ў студзені прырост у гадавым вымярэнні быў 11,8 %, то ў лютым – 13,7 %. Кампаніі гатовыя павышаць заробкі, нягледзячы ні на што. І гэта фармуе інфляцыйны навес».

У «эканоміцы здаровага чалавека» пра тое, што нешта ідзе не так, як трэба, прасігналізавалі б цэны: яны пачалі б расці. У беларускай эканоміцы гэтага не відаць, аднак, натуральна, гэта не азначае адсутнасці праблемаў.

Разбор

Людзей не хапае настолькі, што тым хто ёсць, давядзецца працаваць больш – указ Лукашэнкі

2024.03.22 17:02

«Калі б у нас не было рэгулявання цэнаў, мы больш выразна маглі б бачыць гэты перагрэў, бо гэта вылівалася б у рост цэнаў. Праз жорсткае дзяржаўнае рэгуляванне цяжка паказаць людзям, што перагрэў насамрэч існуе», – тлумачыць Лузгіна.

Экспертка таксама звярнула ўвагу на супярэчлівасць заяваў прадстаўнікоў Цэнтрабанку. Кіраўнік Калавур цяпер кажа, што ніякага перагрэву няма, аднак у студзені ягоны першы намеснік Сяргей Калечыц у сваёй справаздачы папярэджваў пра «назапашванне макраэканамічных дысбалансаў», наступствы якіх – «узмацненне ціску на валютны рынак і курс беларускага рубля, павышаны попыт на спажывецкім рынку, раскручванне інфляцыйна-дэвальвацыйнай спіралі, пагаршэнне паказнікаў устойлівасці банкаўскага сектару».

«Летась часткова мы бачылі ўзнаўленчы рост, аднак манетарную палітыку не зрабілі больш жорсткай. І калі так будзе працягвацца, то гэты навес перагрэву, дысбалансы будуць толькі нарастаць. Пакуль іх можна стрымліваць за кошт жорсткага дзяржаўнага рэгулявання, але бясконца трымаць цэны немагчыма», – падсумавала Настасся Лузгіна.

Агляд

Беларусы сталі пазітыўней ацэньваць эканоміку, але не маюць упэўненасці ў заўтрашнім дні

2024.03.27 17:03

Сцяпан Кубік belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułTragiczny finał tajemniczego zaginięcia. Odnaleziono szczątki 2,5-latka
Następny artykułJakie są najważniejsze wyzwania dla rozwoju rynku biotechnologicznego?