A A+ A++

«Белсат» працягвае адсочваць факты рэпрэсіяў у дачыненні беларусаў за іх нязгоду з вайной, рэпрэсіямі і фальсіфікацыямі выбараў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года.

Фота: Белсат

Індывідуальнага прадпрымальніка з Горадні затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. На відэа сілавікоў ён кажа, што яго затрымлівалі 10 жніўня 2020-га году, аднак ён усё роўна ўдзельнічаў у маршах.

Беларуса затрымалі за татуіроўку з «Пагоняй». На відэа ён кажа, што раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за «несанкцыянаванае пікетаванне».

У Берасцейскім абласным судзе 15 ліпеня ў закрытым рэжыме пачнуць судзіць 36-гадовага жыхара Бярозы Дзмітрыя Асіюка. Яго вінавацяць адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 289 («Акт тэрарызму»), ч. 4 арт. 309 («Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку»), чч. 3 і 4 арт. 295 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»), ч. 3 арт. 207 («Разбой»). У чым канкрэтна абвінавачваюць берасцейца – невядома. Пад вартай мужчына ўтрымліваецца прыкладна са снежня 2023 года. Спачатку яго ўтрымлівалі ў менскім СІЗА-1, а затым этапавалі ў берасцейскае СІЗА. У яго ёсць дачка. Справу будзе разглядаць Мікалай Сянько.

У Менскім гарадскім судзе 19 ліпеня пачнецца суд над Наталляй Харытонавай-Крыжэвіч. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). Ёй пагражае да 7 гадоў калоніі. Справу прызначаны разглядаць Сяргей Кацэр. Верагодна, дзяўчына ўтрымліваецца пад вартай – яе сацсеткі не аднаўляліся са снежня 2023 года. У яе малое дзіця.

21-гадоваму курсанту МУС Іллі Нарышкіну пагражае да 25 гадоў калоніі. Суд пачынаецца 22 ліпеня ў Гарадзенскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах – «здрада дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца» (ч. 2 арт. 365 КК) і «ўдзел у вайне на тэрыторыі іншай дзяржавы, вярбоўка або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу» (ч. 1 арт. 361-3 КК). Судзіць Нарышкіна будзе Юрый Казакевіч.

У Магілёўскім абласным судзе 22 ліпеня пачнецца суд над палітзняволенай Алесяй Сяргеенкай – жонкай былога палітвязня Максіма Сяргеенкі, які выйшаў на волю ў лютым а. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). У сям’і двое дзяцей, якім тры і 16 гадоў. Жанчыну затрымалі 25 студзеня падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу палітвязням. Працэс будзе весці суддзя Ірына Ланчава.

Як сталася вядома, з лютага ў «спіс тэрарыстаў» КДБ дадалі 46 чалавек. З іх 35 – беларусы, яшчэ адзін – украінец. Сярод іх маладая маці Кацярына Шаблінская-Іванова, прадпрымальнік з Баранавічаў Сяргей Буната, жанчына, якая мае сына з інваліднасцю, Надзея Лапцёнак, 18-гадовы першакурснік БДПУ Герман Лебедзеў. Ёсць і тыя, хто асуджаны завочна. У спісе зʼявіліся імёны Вольгі і Андрэя Павукоў, былога сакратара Каардынацыйнай рады Івана Краўцова, а таксама палітолага Дзмітрыя Балкунца. Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1187 чалавек, з іх 447 – беларусы.

Hавiны

Прапаганда прызнала, што «калапс» на мяжы з Польшчай – вынік нежадання адпусціць Пачобута

2024.07.10 17:59

Якуб Хруст belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułForza Motorsport z rewolucyjną aktualizacją. Co zmienia i wnosi?
Następny artykułTato podaj, Mamo strzelaj! – FAMILY CUP 2024