Міжнародны суд Арганізацыі аб’яднаных нацыяў 19 ліпеня пастанавіў (PDF), што акупацыя Ізраілем земляў на Заходнім беразе ракі Іярдан і ва Усходнім Іерусаліме незаконная, парушае міжнароднае права і мае быць спыненая, за акупацыю належыць выплаціць рэпарацыі. Рашэнне суду кансультацыйнае і не мае абавязковай моцы.
Пытанне разглядалі на запыт Генеральнай асамблеі ААН, у суду прасілі выказаць меркаванне аб практыцы Ізраілю адносна палестынцаў і аб прававым статусе акупацыі. Суд у Гаазе пастанавіў, што акупацыя тэрыторыяў Палестынскай аўтаноміі незаконная, а Ізраіль мусіць як мага хутчэй гэтую акупацыю спыніць.
Гаворка не пра ўвесь Ізраіль, які знаходзіцца ў гістарычнай вобласці Палестына, а толькі пра тэрыторыі Палестынскай аўтаноміі на Заходнім беразе ракі Іярдан і ва Усходнім Іерусаліме, які Ізраіль акупуе па выніках шасцідзённай вайны 1967 года. Пасля той вайны Ізраіль збудаваў на гэтых тэрыторыях каля 160 паселішчаў, у якіх цяпер жывуць каля 700 тысяч ізраільцянаў. Паводле суду ААН, гэта раўназначна анексіі тэрыторыяў, над якімі Ізраіль не мае суверэнітэту.
Акрамя таго, суд палічыў, што з вывадам ізраільскіх паселішчаў і войскаў з сектару Газа ізраільская акупацыя не спынілася, паколькі Ізраіль яшчэ чыніць актыўны кантроль над гэтай тэрыторыяй.
Агляд
Ізраіль і сектар Газа: храналогія канфлікту
2023.10.07 20:17
На акупаваных тэрыторыях, паводле суду ААН, Ізраіль ладзіць сістэмную дыскрымінацыю палестынскіх арабаў на падставах расы, рэлігіі ці этнічнага паходжання; эксплуатуе прыродныя рэсурсы, парушае права на самавызначэнне. За акупацыю і шкоду палестынцам Ізраіль мае выплаціць рэпарацыі.
Дзяржава Палестына – часткова прызнаная і толькі часткова падкантрольная сваім уладам. На Заходнім беразе ракі Іярдан Палестынская нацыянальная аўтаномія цалкам кантралюе толькі 17 % тэрыторыі, дзе жыве толькі 55 % насельніцтва. Яшчэ на чвэрці тэрыторыі палестынцы маюць цывільную адміністрацыю, а Ізраіль мае вайсковы кантроль, а на амаль 60 % тэрыторыі Ізраіль мае вайсковы і цывільны кантроль. Сектар Газа з 2007 года кантралявала не Палестынская нацыянальная аўтаномія, а тэрарысты «Хамас». Пасля атакі тэрарыстаў на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года Ізраіль вядзе вайну з тэрарыстамі ў сектары Газа і кантралюе вялікую частку тэрыторыі сектару.
Прэм’ер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу раскрытыкаваў рашэнне суду ААН: сказаў, што «габрэйскі народ не зяўляецца акупантам на сваёй зямлі – ні ў нашай вечнай сталіцы Іерусаліме, ні на зямлі нашых продкаў у Юдэі і Самарыі». Ён дадаў, што законнасць ізраільскіх паселішчаў на Заходнім беразе Іярдану «не можа быць аспрэчаная». Апазіцыя ж настойвае на тым, што палітыка Ізраілю на Заходнім беразе памылковая, ёсць фактычнай анексіяй і «крадзяжом зямлі».
Палестынскія ўлады віталі рашэнне Міжнароднага суду ААН. Аднак гэтае рашэнне ні да чаго не абавязвае Ізраіль. Ды і гэты суд не ўпершыню называе тое, што Ізраіль робіць на тэрыторыі Палестынскай аўтаноміі, акупацыяй.
Hавiны
У Ізраілі пры выбуху дрона загінуў рэпатрыянт з Беларусі
2024.07.19 19:11
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS