У Шуміліне затрымалі не толькі каталіцкіх святароў, але і верніцу, а ў Дубровенскім раёне ў прадпрымальніцы забралі тэлефон, пакуль не заплаціць штраф за падпіску нібыта на «экстрэмісцкія» матэрыялы. Пра гэта расказваем у штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.
Каталіцкіх святароў з Шуміліна Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха судзілі дыстанцыйна, паведамляе Katolik.life. Аднак вядома, што святары застаюцца ў зняволенні – гэта значыць, ім быў прысуджаны адміністрацыйны арышт.
Святароў з ордэну Місіянераў аблатаў Беззаганнай Марыі, якія служаць у дыяцэзіянальным санктуарыі ў Шуміліне, затрымалі 8 траўня. За імі прыехалі адразу тры машыны міліцыі.
Акрамя таго, стала вядома пра яшчэ адно затрыманне ў Шуміліне.
«У той жа дзень, калі сілавікі прыехалі да святароў, толькі на некалькі гадзін раней, па месцы працы затрымалі свецкую верніцу, парафіянку касцёлу ў Шуміліне. Гэта маладая жанчына, педагог, удзельніца Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, раней была вакалісткай музычнага гурта», – піша Katolik.life.
Яна таксама знаходзілася ў зняволенні ў Віцебску, але 11 траўня высветлілася, што яе адпусцілі.
А ў Дубровенскім раёне суддзя Ігар Татаеў 24 красавіка за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафаваў на 400 рублёў мясцовую індывідуальную прадпрымальніцу Наталлю Васіленка.
«У судзе стала вядома аб тым, што Наталля ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”, выкарыстоўваючы свой акаўнт была падпісана на інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-супольнасць з назвай “STOP LUKA”. Раней улады занеслі публікацыі гэтага рэсурсу ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пры прызначэнні пакарання суддзя ўлічыў прызнанне віны правапарушальніцы і яе шчырае раскаянне ў зробленым», – паведамляе «Віцебская вясна».
У выніку жанчыну пакаралі штрафам, а ў мэтах аплаты мабільны тэлефон жанчыны «Iphone 11» пакінуты пад арыштам.
Станам на 12 траўня ў Беларусі 1374 чалавекі несправядліва знаходзяцца ў турме і прызнаныя палітвязнямі.
Hавiны
Перакладчыца Вольга Калацкая на волі – СМІ
2024.05.12 17:12
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS