A A+ A++

Чыноўнікі ў Беларусі хаваюць ад падаткаплатнікаў інфармацыю пра тое, куды ідуць іх грошы, аднак у распараджэнні «Белсату» аказаўся дакумент, які пралівае некаторы свет на гэтае пытанне. Дзяржава змяншае апошнім часам выдаткі на сацыяльныя патрэбы, сведчаць дадзеныя, якія мы атрымалі.  

Скорая медицинская помощь, 103, неотложная помощь, медпомощь, Минск, Беларусь

Машыны хуткай медычнай дапамогі каля лякарні. Менск, Беларусь. 25 чэрвеня 2022 года.

Фота: Белсат

Пачынаючы з 2020 года чыноўнікі паступова закрываюць ад грамадзянаў краіны дадзеныя статыстыкі. Так, дакладную інфармацыю пра выкананне бюджэту перасталі публікаваць з 2021 года. «Белсат» з дапамогай «BELPOL» атрымаў доступ да справаздачы Камітэту дзяржаўнага кантролю (КДК) аб выкананні бюджэту за 2023 год. Сярод іншага чыноўнікі прызнаюцца, што заўважылі «негатыўную тэндэнцыю» – зніжэнне сацыяльных выдаткаў у 2023 годзе у параўннанні з 2021-м на 3,4 адсоткавых пункты.

«Негатыўнай тэндэнцыяй з’яўляецца скарачэнне сацыяльных выдаткаў у агульнай суме выдаткаў кансалідаванага бюджэту», – гаворыцца ў дакуменце.

Згодна з праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады, доля сацыяльных выдаткаў на адукацыю, ахову здароўя, фізічную культуру, спорт, культуру і сродкі масавай інфармацыі, сацыяльную палітыку павінна складаць у выдатках кансалідаванага бюджэту не менш за 42 %. У апошнія чатыры гады так і адбывалася, аднак у 2023 годзе дзяржава змагла вылучыць самую маленькую з 2020 года долю на сацыяльную сферу – 42,2 %. У 2022 годзе гэтая доля склала 43,2 %. А самай высокай з 2020 па 2023 год яна была ў 2021 годзе – 45,6 %.

Доля выдаткаў на сацыяльную сферу з усіх выдаткаў кансалідаванага бюджэту Беларусі. Фрагмент дакументу КДК.

Скрыншот: «Белсат»

У 2021 годзе на ахову здароўя было выдзелена 20,2 % выдаткаў кансалідаванага бюджэту, а ў 2023 годзе толькі 16 %. Доля выдаткаў на ахову здароўя магла быць большай у 2021 годзе праз пандэмію каронавіруса. Аднак зменшылася таксама доля адукацыі з 17,4 % у 2021 годзе да 16 % у 2023 годзе. Такая ж тэндэнцыя ў сацыяльнай палітыцы – зніжэнне з 7,9 % у 2021 годзе да 7,2 % у 2023 годзе.

Доля асноўных галін сацыяльнай сферы ў выдатках кансалідаванага бюджэту ў 2020 – 2023 гадах. Фрагмент дакументу КДК.

Скрыншот: «Белсат»

Распавядаючы пра выкананне рэспубліканскага бюджэту ў 2023 годзе, КДК паведамляе пра рост выдаткаў на 16,6% у параўнанні з 2022-м годам. Як вынікае з дакументу, больш за ўсё давялося укласці ў рознага кшталту падтрымку прадпрыемстваў. Выдаткі па

раздзелу «нацыянальная эканоміка» выраслі на 43,3%. На другой пазіцыі – «судовая ўлада, праваахоўная дзейнасць і забеспячэнне бяспекі» (рост на 26,1%). Трэці прыярытэт – «нацыянальная абарона» (на 24,7%). Больш сціпла раслі выдаткі на агульнадзяржаўную дзейнасць  (6,3%), адукацыю (15,9%), на ахову здароўя – (16,7%) і на сацыяльнаю палітыку (10,6%).

У справаздачы КДК адзначаецца, што доля выдаткаў на нацыянальную эканоміку ў рэспубліканскім бюджэце ў выніку вырасла з 15% ў 2022 годзе да 18,6 % у 2023-м. Інфармацыі пра тое, як змяніліся долі астатніх артыкулаў у структуры выдаткаў бюджэту, дакумент не ўтрымлівае, аднак прадстаўленая там табліца сведчыць пра тое, што сілавікі абыходзяцца даражэй, чым ахова здароўя.

Структура выдаткаў рэспубліканскага бюджэту за 2023 год. Фрагмент дакументу КДК.

Скрыншот: «Белсат»

Менш людзей – менш выдаткаў?

Ці такое ужо здаралася ў Беларусі, каб зніжаліся выдаткі дзяржавы на сацыяльныя мэты, мы спытаталі ў эксперткі BEROC Анастасіі Лузгіной.  З 2013 года па 2021 год сацрасходы апускаліся ніжэй за мэтавы паказнік у 42 % толькі адзін раз – у тым жа 2013 годзе, узгадала яна.

«Тады яны склалі 41,8 %. На працягу 2014 – 2015 гадоў яны былі вельмі блізкія па паказніках да мінулага года. А з 2016 года і па 2022 год ніжэй за 43 % гэты паказнік не апускаўся. Вядома, ён падрос у 2021 годзе. На гэта, падобна, паўплываў Covid-19, з-за якога выдаткі на ахову здароўя, натуральна, павысіліся.

Калі тэндэнцыя зніжэння сацыяльнай сферы ў выдатках працягнецца, то паказнік будзе ўжо ніжэй за запланаваныя 42 % і можа знізіцца да ўзроўню 2013 года. Гэта азначае, што менш сродкаў у адносным выражэнні будзе вылучацца на ахову здароўя, адукацыю, сацыяльную сферу. Мы разумеем, што ахова здароўя – гэта здароўе нацыі, а адукацыя – гэта ўзровень кваліфікацыі супрацоўнікаў», – кажа Анастасія Лузгіна.

Уваход да 11 корпусу БНТУ па вуліцы Б. Хмельніцкага. 25 лютага 2021 года. Менск, Беларусь.

Фота: Белсат

Зніжэнне долі выдаткаў на сацыяльную сферу можа быць звязана і з тым, што ў Беларусі становіцца менш людзей, адначыла нашая суразмоўца.

«Менш школьнікаў, студэнтаў, адпаведна, менш выдаткі на іх. У прынцыпе зніжэнне долі паказвае, што іншыя сферы расходаў бюджэту раслі больш хуткімі тэмпамі, чым сацыяльны кірунак. Гэта значыць нацыянальная эканоміка, сілавыя структуры і агульнадзяржаўныя выдаткі», – працягвае Анастасія Лузгіна.

Беларусь – гэта сацыяльная дзяржава?

Чыноўнікі як мантру паўтараюць, што Беларусь – гэта сацыяльная дзяржава і быццам гэта моцна адрознівае яе ад іншых краін, асабліва заходніх. Аднак гэта не зусім так нават, калі не ўлічваць, што на сацыяльны кірунак сталі вылучаць меншую долю бюджэту.

«Зразумела, што значная частка бюджэту ідзе на сацыяльныя рэчы, але, калі мы паглядзім на краіны Еўрапейскага рэгіёну, то многія таксама маюць вельмі высокі ўзровень сацыяльных выдаткаў. Больш за тое, калі мы возьмем некаторыя краіны Скандынавіі, напрыклад, Швецыя, у іх, вядома, і падаткі вышэйшыя, але і выдаткі на сацыяльныя рэчы значна большыя.

Бюджэт бюджэтам, але трэба разумець, што ў шэрагу еўрапейскіх, развітых краін, акрамя дзяржаўнай аховы здароўя і адукацыі, ёсць яшчэ і прыватныя. Яны адзін аднаго дапаўняюць, а ў Беларусі застаўся амаль ва ўсіх напрамках толькі дзяржаўны складнік. Ёсць прыватныя медычныя цэнтры, якія перыядычна трасуць, але яны выконваюць абмежаваныя функцыі. Там шэраг аперацый нельга выконваць, яны знаходзяцца пад жорсткім кантролем дзяржавы», – кажа Анастасія Лузгіна.

Калі ёсць і дзяржаўны і прыватны складнік, то яны могуць арганічна дапаўняць адзін аднаго і даваць людзям больш магчымасцяў для лячэння, вучобы і развіцця.

«Тады як у Беларусі лічбы, якія мы бачым у выдатках дзяржбюджэту – гэта асноўная частка нашай сістэмы і адукацыі, і аховы здароўя. Альтэрнатыўных магчымасцяў у беларусаў, вядома, недастаткова. Акрамя дзяржавы важную ролю ў гэтым павінен адыгрываць яшчэ і прыватны сектар», – заключае Анастасія Лузгіна.

Аналітыка

«Супярэчлівы і з беспадстаўнымі надзеямі». Што не так з бюджэтам Беларусі налета?

2023.10.24 21:37

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułJak sobota to do Lidla. Ale kurczaka lepiej omijać
Następny artykułMercedes ze zwyżkową formą