A A+ A++

Як вынікае з інфармацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна», усіх траіх музыкаў гурту Nizkiz – Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу і Дзмітрыя Халяўкіна – асудзілі да «хатняй хіміі» і вызвалілі ў судовай залі.

Nizkiz

Гутр «Nizkiz».

Крыніца: Strigaproduction / strigaproduction.com

Дакладны тэрмін пакарання пры гэтым невядомы. Музыкаў судзілі паводле арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак». Гэты артыкул называюць народным, паводле яго судзяць за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

«Вясна» дадала асуджаных музыкаў ў спіс былых палітвязняў.

Адначасова МУС дадаў  Аляксандра ІльінаСяргея Кульшу і Дзмітрыя Халяўкіна ў спіс «экстрэмістаў».

Пасля 2020 года гурт «Nizkiz» заставаўся ў Беларусі, раз-пораз выязджаў за мяжу на гастролі. Прапаганда ж сцвярджала, што музыкі нібыта з’ехалі і былі затрыманыя па вяртанні 6 студзеня 2024 года. Гурт не ўтойваў удзелу ў мірных пратэстах, паказваў паходы на маршы ў кліпе на песню «Правілы», якая сталася адным з гімнаў пратэстаў 2020 года.

Hавiны

Святлана Ціханоўская пра затрыманне музыкаў «Nizkiz»: Яшчэ адзін ганебны акт помсты рэжыму

2024.01.06 17:22

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułFormuła E niegotowa na pit stopy
Następny artykułPosłowie zagłosowali w sprawie czterech ustaw aborcyjnych