A A+ A++

Паводле звестак Памежнага камітэту Беларусі на 8 раніцы, на чатырох пунктах пропуску на выезд у краіны ЕЗ назбіралася больш за 500 аўтаў. Падарожнікі сведчаць, што самы марудны пераход цяпер – «Беняконі – Шальчынінкай» паміж Беларуссю і Літвою: на мінанне мяжы спатрэбіліся содні.

Памежны пераход у Тэрэспалі, Польшча. 11 чэрвеня 2024 года.

Фота: terespol / Telegram

Мінання мяжы ў Берасці, паводле звестак Памежнага камітэту Беларусі на 6 раніцы, чакаюць 230 аўтамабіляў. Пры гэтым чарга рушыцца даволі шпарка. Як пішуць у чатах, дзе падарожнікі дзеляцца інфармацыяй, на ўсё пра ўсё спатрэбіцца каля 8 гадзінаў.

З аўтобусамі на пункце «Варшаўскі мост – Тэрэспаль» крыху лепей: у чарзе проста зараз іх 15, час чакання – 6–7 гадзінаў. Больш часу патрабуецца, каб заехаць у Беларусь:

«Польская мяжа – паўтары гадзіны, беларуская – 7,5! У аўтобусе былі ўкраінцы, іх вельмі доўга правяраюць, дый і не ўсіх пусцілі».

Агляд

Калапс на мяжы з Польшчаю: 300 аўтаў у чарзе і перакрыты рух

2024.06.12 13:48

У «Каменным Лозе» на выезд у Літву – 100 аўтаў. Тыя, хто ўначы мінуў мяжу, падлічылі, што чакалі каля 11 гадзінаў. Столькі ж, дарэчы, чакалі і аўтобусы, хаця цяпер, як паведамляюць беларускія памежнікі, чаргі няма. Пасажыры сцвярджаюць, што літоўскія службоўцы вельмі пільна даглядалі рэчы.

У «Беняконях» цяпер 120 легкавікоў, і тут самая цяжкая сітуацыя:

«Прасоўваліся на 10–12 аўтаў за гадзіну. У выніку – роўна 24 гадзіны. З іх пяць проста стаялі на літоўскім кантролі і глядзелі на поўны ігнор памежнікаў».

Аўтобусаў тут у чарзе няма, уначы мяжу міналі ў сярэднім за 2,5 гадзіны. Прычым адныя пішуць, што дагляд быў паверхневы, толькі папрасілі выкінуць цыгарэты і пакідалі трохі харчоў, а іншыя сведчаць, што «торбы не трэслі зусім».

Hавiны

Транспартная міліцыя ладзіць рэйды каля польскай мяжы

2024.06.12 18:40

На пераходзе на беларуска-латышскай мяжы «Грыгароўшчына – Патэрніекі» аўтобусаў няма, затое легкавікоў – 110. Чарга пачала расці ўвечары. За ноч у ёй прасунуліся на палову, такім чынам, калі пускаць машыны працягнуць такімі тэмпамі, на мінанне мяжы спатрэбяцца содні.

Разбор

Допыты на мяжы: што варта спраўдзіць пасля корпання сілавікоў у смартфоне

2024.06.11 18:02

Сцяпан Кубік belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułDzień Otwarty Porodówki w Sosnowieckim Szpitalu Miejskim już 18 czerwca
Następny artykułUrodziny Stolicy eXperymentu: Festyn dla mieszkańców Gniezna i powiatu