Палата прадстаўнікоў 17 красавіка ўхваліла ў другім чытанні законапраект пра змену законаў аб Следчым камітэце. Калі Аляксандр Лукашэнка падпіша закон, следчыя змогуць атрымліваць звесткі пра беларусаў без абмежаванняў.
Як тлумачыла Zerkalo.io, супрацоўнікі Следчага камітэту і цяпер маюць права запытваць і бясплатна атрымліваць ад дзяржаўных органаў інфармацыю, патрэбную для выканання ўскладзеных на ведамства задачаў.
У праекце прапісана, што СК зможа без згоды фізічных асобаў атрымліваць звесткі з інфармацыйных сістэмаў, якія змяшчаюць персанальныя звесткі, а таксама мець доступ да іх, у тым ліку дыстанцыйны.
Акрамя таго, праект прадугледжвае павелічэнне максімальнага ўзросту прыёму на службу ў СК з 25 да 28 гадоў і прыбраць абавязак шараговага і малодшага кіроўнага складу СУ штогод прадстаўляць дэкларацыі аб даходах і маёмасці.
Сілавікі ў Беларусі ўмеюць (і гэта легальна) праслухоўваць тэлефанаванні з мабільных і гарадскіх тэлефонаў. Нават могуць шпіёніць праз роўтары – прылады, што прапускаюць інтэрнэт да карыстальнікаў.
«Белсат» распытваў «Кіберпартызанаў»:
• як бяспечна карыстацца Telegram,
• як бяспечна тэлефанаваць праз інтэрнэт,
• як карыстацца VPN,
• што рабіць, калі ў Беларусі пачнуць блакаваць VPN,
• як чысціць сацсеткі ад «палітычных» пастоў, каментароў і лайкаў.
Інтэрв’ю
Як улады праслухоўваюць беларусаў? Пра ўласны досвед распавядае Павел Латушка
2022.03.07 12:13
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS