A A+ A++

Кандыдат у Каардынацыйную раду Павел Бялюцін быў выключаны са спісу «Салідарнасці» пасля таго як у базе зваротаў у КДБ, здабытай «Кіберпартызанамі», знайшлі ягоны данос на палітвязня Мікалая Аўтуховіча. 

Мікалай Аўтуховіч пасля вызвалення з турмы. 2014 год.

Фота: асабісты архіў

Пра выключэнне актывіста са спісу «Салідарнасці» паведаміла партыя «Народная грамада».

Як высветлілася з базы, здабытай «Кіберпартызанамі», Павел Бялюцін адправіў паведамленне ў КДБ 31 студзеня 2017 года. У сваім звароце ён зазначае, што ў яго «ёсць некаторыя падставы меркаваць, што грамадзянін РБ Аўтуховіч Мікалай Мікалаевіч прадумвае і пачынае ажыццяўляць падрыхтоўку да спробы ўзброенага захопу ўлады ў нашай рэспубліцы», пра што Бялюцін нібыта даведаўся са слоў самога Аўтуховіча.

У сувязі з гэтым партыя «Народная грамада» пастанавіла на перыяд дадатковай праверкі выключыць Бялюціна са спісу кандыдатаў у Каардынацыйную раду і прыпыніць ягоная сяброўства ў партыі.

«Звяртаем увагу, што на этапе першаснай апрацоўкі інфармацыі па актывісту, якая магла б сведчыць аб наўмысным нанясенні шкоды іншым актывістам, альбо партыі выяўлена не было», – зазначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны 17 кастрычніка 2022 года на 25 гадоў калоніі строгага рэжыму. Палітвязня прызналі вінаватым паводле 10 крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў «акце тэрарызму» і «стварэнні злачыннай групоўкі». Сваёй віны Аўтуховіч не прызнаў.

Аб’ектыў

З’явіліся спісы кандыдатаў у Каардынацыйную раду

2024.04.27 21:25

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPrezydent ponownie zaprasza premiera na spotkanie. Podano termin
Następny artykułŚmiertelny wypadek na A4. Motocyklista zginął na miejscu