A A+ A++

Ці жыццё выключна сённяшнім днём ёсць правільным? Хіба толькі тады, калі яно бездакорнае.

Царква ў Шклове, Беларусь. 26 жніўня 2022 года.

Фота: чытачы / Белсат

У 1976-м годзе мае бацькі, дзясяткі гадоў паскітаўшыся па інтэрнатах і здымных кватэрах, нарэшце набылі ўласнае жытло. Ім стала прасторная трохпакаёўка ў апошнім ладным, 16-павярховым доме па вуліцы Каліноўскага ў Менску.

Усё б на радасць, толькі ягоныя вокны выходзілі акурат на Маскоўскія, як тады называлі, а зараз Усходнія могілкі. А ў мяне з дзяцінства тэма смерці выклікала нездаровыя ўражанні. Тады людзей хавалі вельмі гучна. Працэсія праходзіла праз вуліцы кварталаў з гучнай жалобнай музыкай аркестра і пасыпаннем дарогі кветкамі.

Прыйдзеш, бывала, са школы, а на асфальце ў радочак уздоўж ляжаць кветкі, альбо ялінкі. І ўжо няма настрою ні ўрокі рабіць, ні ўвогуле думаць пра нешта станоўчае. Гэта шмат пазней прыйшло трывалае адчуванне, што смерць фізічная – не ёсць канцом.

Вялікдзень тады таксама ўспрымаўся зусім па-іншаму: згадвалася смачнымі пахамі запечаных булак (як называла маці кулічы-пасхі) ды багатага на мяса халадцу.

Толькі з гадамі прыходзіць разуменне, што вартасць і сэнс жыцця не ў тым, каб стаць заможным і шчыльна штодня набіваць свой страўнік, штодня смачна есці і салодка спаць. І што не Новы год павінен быць любімым святам у людзей.

Сёння зусім па-іншаму глядзіш на рэчы, якія раней здаваліся забавамі дарослых, і абсалютна дакладна можаш разлічыць, дзе «опіум для народу», а дзе сапраўднае ўспрыняцце знешняга свету, які дорыць нам тое і тое, але адначасова і забірае шмат што. На жаль, вельмі часта гэта годнасць і сумленне.

Калі людзі прыходзяць у царкву не да Бога, а каб паглядзець радаснымі бліскучымі вачыма на якога-небудзь вядомага палітыка, ці гэта не скажэнне?

Альбо чаму, напрыклад, адзін чалавек можа ў Вялікодную ноч і крыжавацца ў царкве, і ставіць свечку, але думаць перш за ўсё пра тое, ці ўдала сёння прыляцела па Харкаву? А ў сваім святочным звароце да людзей, бессаромна заяўляць, што «духоўныя традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакалення, натхняюць на добрыя справы і памкненні». Гэты хоць не падае голасу ў храме. Тады як для ягонага хаўрусніка з Беларусі Вялікдзень – гэта яшчэ і дадатковая трыбуна. Прыехаўшы на родныя абшары, дзе яму ўжо трэба ў 70 гадоў прыпыняцца і дажываць свой век выключна ў пакаянні, ён не цураецца ўзгадванняў пра войны, адную з якіх сам і дапамог арганізаваць. Прызнаючы, што галоўнае – гэта здароўе, наўмысна і ўпарта штодня ён пазбаўляе яго тых, хто, на ягоную думку, замінае яму ўсталёўваць гэтыя самыя мір і спакой.

Прыходзіш да высновы, што для нас, простых людзей, гэта свята духоўнае, сапраўды мірнае, якое сцвярджае ў жаданні жыць і любіць, а для іх – звычайны і вельмі не да месца піяр.

Духоўнасць, ці рэлігійнасць? Недарэмна паследавальнікі камуністычнай ідэалогіі настолькі часта карысталіся фразай «рэлігія – опіум для народу», што гэты выраз стаў крылатым. Але, канечне, не народным. Яго ужыў у сваёй працы «Да крытыкі гегелеўскай філасофіі права» Карл Маркс.

Аляксандр Лукашэнка ў Свята-Ільінскім храме Свята-Успенскага жаночага манастыра ў Оршы. Орша, 5 траўня 2024 года.

Фота: Пул Первого / Telegram 

Дык вось я б атаясаміў тэрмін «рэлігія» з паняццем «дзяржава». Для чаго ідуць у царкву тыраны і забойцы? Каб паставіць свечку. І ў выпадку з імі – і толькі. Да пакаяння, прычашчэння там не даходзіць, бо поглядаў на жыццё яны не змяняюць. Але вельмі памылкова казаць, што я не веру ў Бога таму, што ён дазваляе існаваць і рабіць свае чорныя справы гэтай нечысці і што самыя святары натхняюць на забойствы.

Раздзяляць зямлян з іх пачварнымі памкненнямі і справы святыя, духоўныя па шчырасці – вельмі важна. Вера – справа выключна індывідуальная. Яна глыбока сядзіць унутры кожнага чалавека і нікому не забараняецца яе праяўляць. Прынамсі, калі ты высокаадухоўлены, то гэта бачна не толькі па тваіх паводзінах і ўчынках, але нават па словах… Калі ты, аддаючы перавагу Богу, не задумваешся пра тое, як накапіць пабольш грошай і праз кагосьці пераступіць, адпомсціць.

Зайздрасць, абгаворы, плёткі – гэта ўжо як спадарожнікі для паказушнай рэлігіі, якая проста прадстаўляе набор вераванняў і рытуалаў. Але гэта не абавязкова прыводзіць да стасункаў чалавека з Богам.

Асабліва, калі чалавек паводзіцца, як істота, маладая і моцная здароўем. Тады, канечне, не маеш патрэбы задумвацца пра сутнасць Вербнай Нядзелі, калі Ісуса спачатку ўсхвалялі, а пазней бязлітасна яму здрадзілі, пра моц цішыні і спакою Вялікай Пятніцы, калі Хрыстос сканаў і стаў свет цёмным. Ды і пра Уваскрашэнне, пра якое рэлігійнікі проста чытаюць, а духоўнікі жывуць ім унутрана.

Сапраўдная вера – жаданне змяніць навакольны свет не выключна пад сябе, а менавіта пад законы агульначалавечай маралі.

Яна, гэтая шчырая вера, дае трывалае адчуванне таго, што сапраўды калісьці пашчасціць сустрэцца і з памерлымі сваякамі, падзякаваць Богу за гэтае жыццё і папрасіць пра жыццё новае, без памылак і заганаў, якія мы маем цяпер. Вось сапраўднае, што прыходзіць на розум падчас Вялікадня.

Адначасова і аддаеш сабе справаздачу на тое, што згадваючы людзей, якія жылі і больш за 2000 гадоў таму, і цяперашніх – не надта вялікая падстава, каб казаць выключна праз уплыў часу пра істотнае ўдасканаленне.

Гэты жорсткі і цынічны свет усё ж не перавернеш? А нашто брацца за ўвесь свет? Ты, асабіста ты, не рабі зла, не абгаворвай, не шкодзь, не здраджвай.

У такім выпадку, паводле майго сталага пераканання, і не дойдзе да трагедыі для цябе, а таксама для тваіх сваякоў нават у некалькіх пакаленнях. Абсалютна бяздоказным лічу выраз, што, маўляў, жывем адзін раз, таму можна рабіць усё, што заўгодна. А калі па-іншаму – то не дапасуецца да цябе зло і няшчасце, і як той сатана, які то злева, то справа са сваймі каварнымі спакусамі, не падыдзе і блізка!

Разбор

Чаму каталікі і праваслаўныя адзначаюць Вялікдзень у розныя дні. І калі гэта можа змяніцца

2024.05.05 12:56

belsat.eu 

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPopatrz, jak śpi. Pozycją przekazuje komunikat
Następny artykułPrawosławna Wielkanoc w Moskwie. Cyryl wzywa do modlitwy za rosyjską armię