A A+ A++

Больш за ўсё квадратаў пабудавалі ў Менскай вобласці. Менш за ўсё – у Віцебскай. Пры гэтым траціна ўсяго пабудаванага з пачатку года жытла прыпадае на сельскую мясцовасць.

Шматкватэрны дом у Польшчы

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Фота: Белсат

Са студзеня па чэрвень 2024 года ў Беларусі пабудавалі 18,3 тыс. новых кватэр. Пры гэтым, мяркуючы па дадзеных, якія падае Белстат, толькі ў чэрвені было пабудавана 5,6 тыс. з іх. Калі параўноўваць гэтыя лічбы з папярэднімі справаздачамі статыстаў, то атрымліваецца, што чэрвеньскія паказчыкі жыллёвага будаўніцтва рэкордныя.

Для параўнання: апошні падобны максімум быў зафіксаваны ў сакавіку гэтага года, калі ў краіне было пабудавана 4, 6 тыс. новых кватэр. Ва ўсе астатнія месяцы гэтага года тэмпы будаўніцтва былі ў разы меншымі: у студзені і лютым, да прыкладу, узводзілі па 1, 8 тыс. кватэр, у красавіку-траўні — крыху больш за 2 тыс.

Усяго ж ад пачатку 2024 года ў краіне ўвялі ў эксплуатацыю 1 687, 5 тыс. квадратаў агульнай плошчы жытла. Больш за ўсё пабудавалі на Меншчыне (459 тыс. квадратаў), менш за ўсё – у Віцебскай вобласці (137 тыс. квадратаў). Самая вялікая доля жытла, якое будуецца з дзяржпадтрымкай, — на Брэстчыне (94,2 тыс. кв. м).

Яшчэ адна цікавая тэндэнцыя — каля траціны пабудаванага жылля знаходзіцца ў сельскай мясцовасці.

Надзея Вольная / belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułKról disco polo w nowej odsłonie. Zenek i Sławomir oraz ich żony w piosence „Tańcz” [WIDEO]
Następny artykułBochnia. Finalistka „Mam Talent” Oliwia Miś wystąpiła w tężni – ZDJĘCIA