Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў 24 ліпеня правёў перамовы з міністаркаю замежных справаў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў Пхеньяне. У МЗС Беларусі расказалі пра вынікі перамоваў.
Паводле МЗС Беларусі, Максім Рыжанкоў і ягоная паўночнакарэйская калега Чхой Сон Хый абмеркавалі вялікі блок пытанняў і дамовіліся пра канкрэтныя захады інтэнсіфікацыі кантактаў. У складзе беларускай дэлегацыі былі першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч, намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Старавойтаў і намеснік міністра сельскай гаспадаркі Вадзім Шагойка.
Сярод абмеркаванага:
• развіццё дамоўна-прававой базы;
• актывізацыя ўзаемадзеяння паміж замежнапалітычнымі ведамствамі, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях;
• сітуацыя ў сферы глабальнай і рэгіянальнай бяспекі (пазіцыі міністраў супалі, яны дамовіліся «працягнуць супольныя намаганні дзеля прасоўвання да справядлівага шматпалярнага светаўладкавання»);
• эканамічная супраца ў «сферах, не абмежаваных рашэннямі Рады бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў»;
• пытанні харчовай бяспекі, адукацыі і аховы здароўя;
• пастаўкі беларускіх харчоў у КНДР і пастаўкі ў Беларусь касметыкі з КНДР;
• узаемны ўдзел у выставачна-кірмашных імпрэзах;
• дамова на ўдзел у правядзенні чарговага паседжання камісіі гандлёва-эканамічнай супрацы.
У частцы пратакольных захадаў на прапану паўночнакарэйскага боку беларуская дэлегацыя наведала нацыянальны Манумент ідэяў чучхэ і Дзяржаўны музей падарункаў КНДР, паведамляе МЗС Беларусі.
Паведамленні з паўночнакарэйскага боку карацейшыя. Пішуць, што беларускую дэлегацыю прымалі з фуршэтам у сяброўскай атмасферы, што Рыжанкоў казаў пра цвёрды намер уладаў КНДР «адкрыць новую эпоху» ў стасунках з Беларуссю, што ўдзельнікі фуршэту маліліся за здароўе кіраўнікоў КНДР і Беларусі.
Якія сапраўдныя мэты візіту ў адну з найбяднейшых краінаў свету і адну з найбольш закрытых таталітарных дыктатураў, невядома. Апытаныя «Белсатам» эксперты выказвалі розныя здагадкі: далучэнне Беларусі да «восі зла», дэманстрацыя лаяльнасці Расеі, атрыманне працоўнай сілы з КНДР, дапамога Расеі ў абыходзе санкцыяў, ядравы шантаж…
Каментар
Навошта міністр замежных справаў Беларусі паляцеў у КНДР? Там «сустрэліся тры адзіноты»
2024.07.23 18:27
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS