A A+ A++

«Белсат» падводзіць вынікі 833-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 5 чэрвеня чытайце ў нашым аглядзе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Раварысты праязджаюць міма Сцяны памяці з фотаздымкамі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў вайне з расейскімі войскамі з 2014 года. Кіеў, Украіна. 28 траўня 2024 года.

Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат

Харкаўскі кірунак (лінія фронту ў памежных раёнах Харкаўскай вобласці)

На поўначы Харкаўскай вобласці асноўныя баявыя дзеянні змясціліся на тэрыторыю Ваўчанску у Чугуеўскім раёне, дзе актыўна контратакуюць Збройныя сілы Украіны, імкнучыся вярнуць раней страчаныя пазіцыі.

Прарасейскія крыніцы лакалізуюць баі на тэрыторыі агрэгатнага заводу, дзе пазіцыі часта пераходзяць з рук у рукі, але істотных зменаў лініі сутыкнення тут не адзначаецца.

У гэты ж час на ўсходзе ад гораду войскам РФ удалося заняць панавальныя вышыні, што істотна паляпшае іхнае становішча.

На яшчэ адным участку на поўначы Харкаўшчыны – у ваколіцах буйнога сяла Ліпцы – далей сцягваюцца рэзервы ЗСУ, але пакуль заўважных зменаў на фронце няма.

Купянскі і ліманскі кірункі (усходняя частка Харкаўскай вобласці, захад Луганскай і поўнач Данецкай)

У Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны паведамілі, што цягам апошніх содняў на купянскім і ліманскім кірунках Сілы абароны краіны адбілі шэраг атак праціўніка ў ваколіцах населеных пунктаў Сынькоўка, Стэпавая Навасёлаўка, Стэльмахаўка, Чэрнэшчына, Дружалюбаўка і Неўскае, а таксама на тэрыторыі Серабранскага лясніцтва.

Між тым у Міністэрстве абароны РФ сцвярджаюць, што на асобных участках фронту іхныя вайскоўцы ўсё ж занялі больш выгадныя рубяжы і пазіцыі.

Сівэрскі, краматорскі і тарэцкі кірункі (лінія фронту ў Данецкай і Луганскай абласцях з поўдня ад ракі Сівэрскі Данец)

Ніжэй па фронце Узброеныя сілы РФ ціснуць на так званым сівэрскім выступе каля сёлаў Верхнякаменскае, Выемка і Раздолаўка, але пакуль не маюць заўважных поспехаў.

Адсутнічаюць змены і на суседнім краматорскім кірунку, дзе баявыя дзеянні лакалізуюцца каля ўсходняй часткі гораду Часаў Яр і ў ваколіцах населеных пунктаў Клішчыеўка і Андрэеўка.

Праўкраінскі тэлеграм-канал «Бахмутський Балу» ўдакладняе, што каля Клішчыеўкі сітуацыя застаецца цяжкай для ЗСУ: тут расейцы атакуюць малымі групамі, а таксама актыўна працуюць артылерыяй і ўдарнымі БпЛА.

Разам з тым і самыя ўкраінцы маюць дастаткова FPV-дронаў, ужыванне якіх не дазваляе праціўніку заходзіць на асобныя пазіцыі і павялічвае так званую шэрую зону.

Пакроўскі і курахаўскі кірункі (на поўначы, захадзе і паўднёвым захадзе ад Данецку)

На захадзе ад Аўдзееўкі ініцыятыва таксама застаецца за Узброенымі сіламі РФ, якія ціснуць на ўсёй лініі сутыкнення.

Аналітыкі праекту Deepstate фіксуюць прасоўванні расейцаў на паўночным фланзе ў сяле Новааляксандраўка, што ўскосна пацвярджае пачатак баёў за гэты населены пункт.

Расейскі ваенкар Сямён Пегаў гаворыць, што на поўдні кірунку расейцы рухаюцца ў ваколіцах сёлаў Карлаўка і Яснабродаўка.

Тэлеграм-канал «Рыбарь» удакладняе, што каля Карлаўкі УС РФ праводзяць зачыстку садовага таварыства.

На курахаўскім кірунку працягваюцца гарадскія баі ў Краснагораўцы, але пра змены лініі сутыкнення не паведамляецца.

Ніжэй па фронце, паводле Deepstate, войскі РФ прасунуліся каля сяла Пабеда.

«Рыбарь» піша, што таксама расейцы маюць поспех на захадзе ад раней занятай Новаміхайлаўкі: тут УС РФ занялі лесапаласу на паўночным усходзе ад Парасковіеўкі, прайшоўшы адлегласць каля 900 метраў, прасунуліся ў самім сяле, а таксама з поўдня ад суседняй Канстанцінаўкі.

Акрамя гэтага крыніца фіксуе рух Узброеных сілаў РФ па лініі Салодкае – Вадзяное.

Іншы прарасейскі тэлеграм-канал – «Фронтовая птичка» – сцвярджае, што Парасковіеўка ўжо цалкам занятая войскамі РФ, якія цяпер рухаюцца далей на захад.

Урэмаўскі, арэхаўскі і прыдняпроўскі кірункі (захад Данецкай, а таксама Запарожская і Херсонская вобласці)

На паўднёвым участку фронту ў Данецкай вобласці баявыя дзеянні лакалізуюцца на так званым урэмаўскім выступе ў ваколіцах населеных пунктаў Ураджайнае і Старамаёрскае. Тэлеграм-канал «Два майора» піша, што УС РФ праводзяць зачыстку паўночнай часткі апошняга сяла.

Праўкраінскі канал «Офіцер» паведамляе пра няўдалую спробу расейцаў атакаваць Ураджайнае: штурмавая група была загадзя выяўленая ўкраінцамі і разбітая за 4-5 кіламетраў ад населенага пункту.

У Запарожскай вобласці войскі РФ наступаюць на выступе па фронце ў ваколіцах гораду Арэхаў.

У Deepstate адзначаюць прасоўванні расейцаў каля сяла Работына.

Праўкраінскі тэлеграм-канал «Говорять Снайпер» паведамляе, што таксама УС РФ рухаюцца на паўночным захадзе ад суседняга Вэрбовага, але тут Збройным сілам удаецца вяртаць асобныя пазіцыі, дзякуючы перавазе ў FPV-дронах.

Генштаб ЗСУ фіксуе няўдалыя атакі праціўніка каля сяла Малая Такмачка.

У Херсонскай вобласці расейцы праводзілі штурмавыя дзеянні на левым беразе Дняпра ў ваколіцах сяла Крынкі, але поспеху не дасягнулі.

Адначасова з гэтым Узброеныя сілы РФ намагаюцца заняць астраўную зону ракі – прарасейскі «Позывной OSETIN» піша, што баі ідуць амаль на ўсіх астравах.

Імаверна, павелічэнне актыўнасці расейцаў на кірунку звязанае з перакіданнем часткі вайскоўцаў ЗСУ на поўнач Харкаўскай вобласці.

На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.

Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.

Наталля Кулыгіна belsat.eu 

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułBezpłatna komunikacja miejska w Warszawie 9 czerwca – podróżuj za darmo w dniu wyborów
Następny artykułSensacja w Roland Garros. Rybakina za burtą turnieju