A A+ A++

Украіна дамаглася вызвалення пяці сваіх грамадзян, якія былі асуджаныя ў Беларусі па палітычных матывах. Цяпер усе яны знаходзяцца ва Украіне. Пра гэта распавёў Уладзімір Зяленскі.

Падазраваны ў выкананні тэракта ў Мачулішчах Мікалай Швец падчас допыту.

Скрыншот: Телеканал ОНТ / Youtube

На волі апынуліся Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава і фігурант справы за падрыў расейскага самалёту А-50 у Мачулішчах Мікалай Швец. Усяго Украіна паведаміла пра вяртанне 10 чалавек, астатнія – з расейскага палону.

«Пяцёра цывільных, якія былі захопленыя на тэрыторыі Беларусі і пазбаўленыя волі: Мікалай Швец, Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава. Усе яны ўжо вызваленыя і ўдома – ва Украіне… Хачу адзначыць таксама намаганні Ватыкана дзеля таго, каб вярнуць дадому гэтых людзей», – напісаў Уладзімір Зяленскі.

Паводле звестак «Белсату», гэта можа быць звязана з нядаўнім вяртаннем з украінскай турмы беларуса Андрэя Герыловіча. Ён ваяваў у складзе ПВК «Вагнер» і быў асуджаны ва Украіне на 9 гадоў зняволення. Ён быў перададзены Расеі ў рамках абмену ваеннапалоннымі. Пра гэта стала вядома 25 чэрвеня.

Таксама 23 чэрвеня быў заўважаны ў Менску асуджаны ва Украіне мітрапаліт Ёнафан (Анатоль Ялецкіх). Улетку 2023 года яго пакаралі 5 гадамі пазбаўленне волі за апраўданне расейскай агрэсіі. У Менску Анатоль Ялецкіх быў на набажэнстве ў Свята-Духавым кафедральным саборы разам з мітрапалітам Веніямінам.

Яшчэ адно супадзенне ў вызваленнях – сярод 10 вызваленых украінцаў на волі апынуліся два святары Багдан Гелета і Іван Лявіцкі. Гэта святары Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія былі захопленыя ў Бярдзянску за супраціў расейскім войскам.

Хто і за што быў пакараны ў Беларусі?

Наталля Захаранка – прадпрымальніца. На пачатку ліпеня 2023 году яна знікла па дарозе ў Мазыр, дзе жыве яе сястра. Яе нумары і кантакты пасля перасячэння польска-беларускай мяжы сталі недасяжныя, а афіцыйныя органы маўчалі. Высвятлілася, што яе затрымалі і абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Украіны. Суддзя Анатоль Сотнікаў пакараў яе 9 гадамі пазбаўлення волі.

Паўла Купрыенку ў сакавіку 2023 года пакаралі нібыта за агентурную дзейнасць 7 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Руслан Царук.

Людмілу Ганчарэнка таксама пакаралі нібыта за агентурную дзейнасць у снежні 2023 года. Справу ў закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Яўген Шаршнёў. Беларускім праваабаронцам дакладны прысуд невядомы.

Кацярына Бруханава з 2016 года жыла ў Беларусі і працавала перакладчыцай з кітайскай мовы. Яе затрымалі, калі яна праходзіла беларускую мяжу. Паводле праваабаронцаў «Вясны», у яе запатрабавалі даць на праверку тэлефон, і яна дала яго супрацоўнікам разам з паролямі. Беларускія сілавікі знайшлі, што 30 сакавіка 2022 года яна адправіла два відэа ў чат-бот рэдакцыі «Зеркало». На відэа было перамяшчэнне расейскай ваеннай тэхнікі пад Менскам, якое яна сама зняла.

Яе абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і пакаралі 2,5 гадамі калоніі. Прысуд вынес суддзя Андрэй Сіз у кастрычніку 2023 года.

Мікалай Швец апынуўся пад вартай у Беларусі пасля дыверсіі ў Мачулішчах, калі быў пашкоджаны расейскі самалёт А-50. Паводле беларускіх прапагандыстаў, Мікалая ў Беларусь нібыта адправілі ўкраінскія спецслужбы, каб зладзіць тэракт.

Каментар

Былы працаўнік СБУ распавёў, у чым была складанасць падрыву А-50 у Мачулішчах

2024.03.26 16:33

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułMieszkańcy zapłacą więcej za wodę i odprowadzenie ścieków. Podwyżka o około 50 procent
Następny artykułMałgorzata Rozenek nie gryzła się w język. To koniec sielanki z Radkiem?