Падчас свайго першага візіту на Кіпр абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з уладамі краіны, дыпламатамі акрэдытаваных там амбасадаў, а таксама з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Пра гэта паведамілі «Белсату» ў Офісе дэмакратычнай лідаркі.
Прэзідэнт Кіпру Нікас Хрыстадулідэс 10 красавіка запэўніў Святлану Ціханоўскую ў падтрыманні дэмакратычных сілаў і беларускага народу. Палітыка Кіпра застаецца паслядоўнай у ізаляцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, сказаў ён.
Прэзідэнт запэўніў Ціханоўскую, што кіпрскі ўрад працуе над тым, каб перакрыць шчыліны ў санкцыях і заблакаваць кампаніі, якія звязаныя з рэжымам.
Яны абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў на Кіпры, у прыватнасці атрыманне пашпарту замежніка, спрашчэнне працэдураў, каб не патрабавалася вяртанне ў Беларусь. Абмяркоўвалася падтрыманне сумленных беларускіх кампаніяў, якія рэлакаваліся на Кіпр, сітуацыя ў рэгіёне, пытанне санкцыяў на ўзроўні Еўразвязу, супольныя крокі на міжнароднай арэне.
Сустрэчы ў парламенце
Таксама Ціханоўская сустрэлася са спікеркай кіпрскага парламенту Анітай Дымітрыу. Яна падзякавала за цвёрдую пазіцыю па непрызнанні рэжыму Лукашэнкі, падтрыманне дэмакратычных сілаў на міжнароднай арэне ды заклікала Кіпр усталяваць стасункі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Аб’яднаным пераходным кабінетам.
Ціханоўская і Дымітрыу абмеркавалі ўзмацненне санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, закрыццё шчылін, выяўленне актываў, звязаных з рэжымам, а таксама падтрыманне сумленнага беларускага бізнесу, спрашчэнне легалізацыі для беларусаў, кароткатэрміновыя праграмы рэабілітацыі для дзяцей палітвязняў.
Потым адбыліся слуханні ў Камітэце замежных справаў кіпрскага парламенту, дзе абмяркоўвалі пытанні падтрымкі грамадзянскай супольнасці, санкцыяў, стварэнне групы сяброў дэмакратычнай Беларусі або прызначэнне дэпутата, адказнага за Беларусь. Дэпутаты паабяцалі разгледзець рэзалюцыю па Беларусі, а таксама падтрымаюць беларускія ініцыятывы ў ПАРЕ і ПА АБСЕ. Парламентарыі выказалі жаданне стаць хроснымі для палітычных вязняў.
Праблемы дыяспары
9 красавіка адбылася і сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Цяпер на востраве жыве каля 5000 беларусаў. Удзельнікі сустрэчы распавялі пра тыя праблемы і пытанні, з якімі яны сутыкаюцца: легалізацыя, атрыманне візаў, апастылі, даведкі аб несудзімасці і шлюбе, складанасці з адкрыццём рахункаў, адсутнасць паштовых адпраўленняў, пашпарта замежніка, непрызнанне беларускіх правоў кіроўцы, адсутнасць беларускай амбасады ці кансулату.
Прадстаўнікі дыяспары распавялі Ціханоўскай пра сваю актыўнасць, пра мітынгі і акцыі, якія яны ладзяць на Кіпры.
Hавiны
Ціханоўская на Кіпры назвала ўмовы, калі можа разваліцца рэжым у Беларусі
2024.04.10 17:31
Якуб Хруст belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS