Прэзідэнтка Грэцыі Кацярына Сакеларопулу прыняла абраную прэзідэнтку Беларусі Святлану Ціханоўскую, якая знаходзілася з афіцыйным візітам у краіне.
У Офісе Святланы Ціханоўскай адзначылі, што беларуская лідарка распавяла пра бягучую сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне – і звярнула ўвагу суразмоўцы на важнасць прыцягнення рэжыму да адказнасці. У прыватнасці – за захоп самалёта «Ryanair», выкраданне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў і злачынствы супраць чалавечнасці. Асобна бакі прааналізавалі праблемы легалізацыі беларусаў у Грэцыі. Акрамя таго, ішла гаворка пра распрацоўку праграмаў рэабілітацыі для дзяцей рэпрэсаваных беларусаў.
«Спадарыня Сакеларопулу запэўніла спадарыню Ціханоўскую, што Грэцыя падтрымлівае патрабаванні беларускага народу аб дэмакратыі і правах чалавека», – паведамілі ў прэс-службе прэзідэнткі Грэцыі.
Нагадаем, што Ціханоўская 11 красавіка таксама выступіла на Дэльфійскім эканамічным форуме ў секцыі, прысвечанай геапалітычнай сітуацыі ў свеце.
Hавiны
Ціханоўская выступіла на Дэльфійскім форуме ў Грэцыі. Казала пра палітвязняў і геапалітыку
2024.04.12 09:51
Якуб Хруст belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS