З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей, які штогод адзначаецца 1 чэрвеня, праект «Васьміног» афіцыйна адкрывае онлайн-курсы для дзяцей школьнага веку.
У аснове канцэпцыі навучальных курсаў – ідэя пра тое, што на сайце «Васьмінога» беларускія дзеці ў эміграцыі, а таксама іхныя аднагодкі ў самой Беларусі могуць атрымаць веды, якіх ім не даюць у навучальных установах. Гаворка пра дысцыпліны з беларусацэнтрычным падыходам.
«Пра гэта вам не раскажуць у школе» – такую творчую задачу ставілі перад сабою стваральнікі курсаў.
«Мы радыя прадставіць зусім новую адукацыйную платформу, распрацаваную спецыяльна для беларускіх дзяцей, напоўненую курсамі, якія аднолькава абяцаюць задавальненне і навучанне. Нашая платформа простая ў карыстанні і даступная з дому або ў дарозе. Незалежна ад таго, пачатковец вы, філосаф ці будучы гісторык – тут кожны знойдзе што-небудзь для сябе. Далучайцеся да нас, каб не толькі вучыцца, але і кінуць выклік вашай творчасці і абудзіць вашую цікаўнасць», – запрашае да навучання на платформе «Васьмінога» кіраўнік адукацыйнага праекту Аляксей Канстанцінаў.
Усе прапанаваныя прадметы можна праходзіць у асінхронным рэжыме, у зручны час і самастойна на сайце Vasminoh. Для падвышэння інтарэсу дзяцей да навучальнага працэсу распрацоўнікі прадметаў, сярод якіх ёсць заслужаныя настаўнікі, выкарыстоўвалі элементы анімацыі і крэатыўныя задачы.
Агляд
«У Беларусі бацькі баяцца аддаваць дзяцей у беларускамоўныя школы». Дзе вучыцца на роднай мове?
2024.02.21 17:39
Сярод прадметаў, якія прапаноўваюцца для малодшага веку:
- курс хуткачытання для дзяцей праз забаўкі, кўэсты, размалёўкі і творчае мысленне;
- захапляльнае беларускамоўнае падарожжа анімаваных герояў Аленкі і Дзімкі па краіне галаваломак «А – Я Чытаю на роднай мове»;
- курс «Чароўны карагод года» з сапраўднымі іншапланетнікамі, якія з захапленнем вывучаюць сусвет і беларускую мову;
- дзівосная вандроўка ў чароўны лес, дзе кожная жывёлінка ўмее размаўляць і дапаможа вывучыць алфавіт і нават чытаць;
- курс «Вучымся чытаць»з інтэрактыўнымі заданнямі і захапляльнымі пазламі, дзе кожная літара – гэта прыгода;
- курс сцэнічнай прамовы і тэатру «Гавары-ка!», які ідэальна падыходзіць для малодшых школьнікаў, якія мараць выйсці на сцэну.
Для падлеткаў:
- курс па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага;
- курс «Беларусь праз стагоддзі»;
- курс па філасофіі «Святло з пячоры Платона»;
- курс «Эпоха небяспечнага натхнення. Мастацтва Беларусі 1920-х гадоў»;
- літаратурны курс «Знак бяды» пра твор Васіля Быкава,
- «Жанчыны ў гісторыі Беларусі» і іншае.
Адукацыйны праект «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» быў ініцыяваны Міжнародным кансорцыумам «ЕўраБеларусь», Офісам Святланы Ціханоўскай і Беларускаю Радаю культуры. Афіцыйная прэзентацыя прайшла ў Вільні 12 студзеня 2023 года. Праект фінансуецца Еўракамісіяй.
Hавiны
Цэнтр беларускай салідарнасці бясплатна падрыхтуе дзяцей беларусаў да экзаменаў у Польшчы
2024.05.15 14:06
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS