A A+ A++

«Белсат» падводзіць вынікі 768-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 1 красавіка чытайце ў нашым аглядзе. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Актывісты трымаюць плакаты падчас акцыі «Не маўчы. Палон забівае!» у падтрымку ўкраінскіх ваеннапалонных і зніклых без вестак. Кіеў, Украіна. 31 сакавіка 2024 года.

Фота: Kirill Chubotin Ukrinform / ddp images / Forum

Купянскі і ліманскі кірункі (паўночна-ўсходняя частка Харкаўскай вобласці, захад Луганскай і поўнач Данецкай)

У Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны паведамілі, што цягам апошніх содняў расейскія вайскоўцы атакавалі каля населеных пунктаў Церны і Верхнякаменскае на поўначы Данецкай вобласці, а таксама каля Белагораўкі на Луганшчыне, але прасунуцца не здолелі.

Праўкраінскі тэлеграм-канал «Офіцер» удакладняе, што Белагораўку гэтым разам войскі РФ штурмавалі выключна пяхотай.

Бахмуцкі кірунак (лінія фронту ў ваколіцах аднайменнага гораду ў Данецкай вобласці)

На бахмуцкім кірунку ініцыятыва таксама застаецца за расейскімі вайскоўцамі, якія наступаюць на захадзе і поўдні ад аднайменнага раённага цэнтру.

Украінскае камандаванне піша пра шэраг няўдалых атак праціўніка каля сёлаў Іванаўскае, Клішчыеўка і Андрэеўка.

Праўкраінскі «Говорять Снайпер» паведамляе, што таксама расейцы ціснуць у Багданаўцы: спачатку наносіцца масіраваныя артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары, пасля чаго ў атаку ідзе пяхота пры падтрымцы FPV-дронаў. Паводле крыніцы, у сяле ўжо не засталося цэлых будынкаў, таму ЗСУ даводзіцца абараняцца ў руінах і падвалах.

У гэты ж час аналітыкі праекту Deepstate фіксуюць прасоўванні расейцаў паміж сёламі Багданаўка і Іванаўскае ў бок гораду Часаў Яр.

Яшчэ адна праўкраінская крыніца – «Бахмутський Демон» – удакладняе, што войскі РФ прасоўваюцца павольна, але метадычна, хоць і нясуць пры гэтым істотныя страты.

Прарасейскі канал «Два майора» сцвярджае, што цяпер УС РФ знаходзяцца на адлегласці аднаго кіламетра ад гораду. Пры гэтым сам Часаў Яр паралельна руйнуецца ўдарамі авіяцыі.

У Міністэрстве абароны РФ заявілі, што ўкраінскія вайскоўцы цягам содняў двойчы контратакавалі на захадзе ад гораду Горлаўка, але лінія сутыкнення засталася нязменнай.

Аўдзееўскі і навапаўлаўскі кірункі (на поўначы, захадзе і паўднёвым захадзе ад Данецку)

На аўдзееўскім кірунку Узброеныя сілы РФ наступаюць у ваколіцах населеных пунктаў Бэрдычы, Сямёнаўка, Уманскае, Первамайскае і Невельскае.

Між тым прарасейскія крыніцы сцвярджаюць, што УС РФ цалкам занялі сяло Вадзяное (на паўднёвым захадзе ад Аўдзееўкі). Пры гэтым удакладняецца, што адначасова з усталяваннем кантролю над сялом расейцы знішчылі мост, які вядзе да суседняга Первамайскага, каб пазбегнуць магчымых контратакаў.

Аднак у Мінабароны РФ пакуль ніяк не пракаментавалі сітуацыю ў сяле Вадзяное.

Расейскі ваенкор Сямён Пегаў гаворыць, што таксама УС РФ прасоўваюцца на заходніх ускрайках Первамайскага, паступова выціскаючы ўкраінцаў з сяла.

Пры гэтым у населеных пунктах Сямёнаўка і Бэрдычы ЗСУ актыўна контратакуюць, імкнучыся адкінуць праціўніка.

На навапаўлаўскім кірунку атакі расейцаў фіксуюцца ў ваколіцах сёлаў Георгіеўка, Пабеда і Вадзяное (на паўднёвым захадзе ад гораду Мар’інка) – не менш за 22 за содні. Істотных зменаў лініі сутыкнення тут не адзначаецца.

Бярдзянскі, арэхаўскі і херсонскі кірункі (захад Данецкай, а таксама Запарожская і Херсонская вобласці)

На бярдзянскім кірунку расейцы зноў намагаліся прасунуцца ў ваколіцах сяла Старамаёрскае на паўднёвым захадзе Данецкай вобласці, але поспеху не дасягнулі.

У Запарожскай вобласці баявыя дзеянні лакалізуюцца на выступе па фронце з поўдня ад гораду Арэхаў паміж сёламі Вэрбовае і Работына.

Пегаў сцвярджае, што расейцы прасунуліся на паўночным захадзе ад першага населенага пункту, але пра сур’ёзныя змены фронту гаворка не ідзе.

Канал «Два майора» паведамляе, што таксама войскі РФ рухаюцца з захаду на Работына, пры гэтым поўдзень сяла ўжо знаходзіцца пад іхным кантролем.

У Херсонскай вобласці Узброеныя сілы РФ двойчы атакавалі на левым беразе Дняпра, імкнучыся выбіць праціўніка з займаных плацдармаў, але поспеху не мелі.

На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.

Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.

Наталля Кулыгіна belsat.eu 

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułTragiczny wypadek pod Warszawą. Nie żyje pasażerka motocykla. Ogromne utrudnienia
Następny artykułHistoria deserowego talerzyka