A A+ A++

Прапагандысцкі тэлеграм-канал «Графач» («Наша Ніва» звязвае яго з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым, але сам канал гэтую сувязь адмаўляе) выступіў з каментаром, у якім прызнаў, што «калапс» на мяжы з Польшчай звязаны з нежаданнем Менску вызваліць журналіста і дзеяча польскай дыяспары Анджэя Пачобута.

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку.

Фота: Белсат

«Пакуль пасажырская мяжа пралятаецца са свістам, палякі ўчынілі калапс на грузавым пункце і фактычна заблакавалі рух. Шмат хто кажа, ім маўляў патрэбны Пачобут, які адбывае пакаранне», – гаворыцца ў паведамленні.

Аднак аўтар каналу намякае, што вызваляць палітвязня ўлады не збіраюцца, пакуль ён не напіша просьбу аб памілаванні.

«Жадаў бы выйсці – напісаў бы, а не ламаўся. Хутчэй за ўсё, гэта наўмысная эскалацыя на ўказ польскіх куратараў», – гаворыцца ў паведамленні, не тлумачачы, як «польскія куратары» могуць уплываць на палітвязня ў беларускай вязніцы.

Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі ранкам 3 ліпеня заявіў, што не выключае спынення пропуску грузаў на беларуска-польскай мяжы. Асноўныя пункты для Польшчы – вызваленне палітвязня Анджэя Пачобута і спыненне штучна створанага міграцыйнага крызісу.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў, што ад 3:00 10 ліпеня Польшча перастала прымаць грузавыя транспартныя сродкі, якія едуць з Беларусі праз пераход «Казловічы – Кукурыкі». Прадстаўніца Скарбовай адміністрацыі Польшчы растлумачыла «Белсату», што машыны не перасталі прапускаць, але працэс запаволіўся праз санкцыі.

Меркаванні

Палітвязні адмовіліся выходзіць на волю. Так увогуле бывае? Вядома!

2024.07.10 11:28

Якуб Хруст belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułZUS: niemal 1,36 mld zł nadpłaconej składki zdrowotnej wróciło do przedsiębiorców
Następny artykułWawelska kapsuła czasu ujrzała światło dzienne. Skrywała prawdziwe skarby [ZDJĘCIA]