Пракуратура Менску па выніках маніторынгу інтэрнэт-парталаў, сацыяльных сетак, тэлеграм-каналаў і іншых рэсурсаў за 2023 год і мінулы перыяд 2024-га накіравала ў суды больш за 180 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», гаворыцца на сайце Генпракуратуры.
Раённыя суды сталіцы разгледзелі і задаволілі больш за 160 такіх заяў пракурораў.
Гаворка ідзе пра інфармацыю, размешчаную ў 104 Telegram-каналах або чатах (ботах), 25 акаўнтаў у TikTok, 26 каналах на YouTube, 24 акаўнты (супольнасцях) у Фэйсбуку, 20 інтэрнэт-сайтах, 17 старонках у Інстаграме, 13 акаўнтаў у Х (былы Твітар), 10 старонках у сацсетцы «Вконтакте», адным акаўнце ў «Аднакласніках» і 11 іншых інфармацыйных крыніцах (кнігах ды іншых).
Акрамя таго, па заявах пракурорскіх работнікаў «экстрэмісцкімі» былі прызнаныя шэсць лагатыпаў, малюнкаў і лічбавых вадзяных знакаў.
Пашыраецца таксама колькасць «экстрэмісцкіх фармаванняў» у Беларусі. Цяпер іх налічваецца 200.
Аб’ектыў
Спіс «экстрэмістаў» расце як на дражджах
2024.04.05 20:33
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS