A A+ A++

Польшча гатовая дапамагчы ўладам Украіны ў пытанні вяртання ўкраінцаў прызыўнога веку, якія знаходзяцца на польскай тэрыторыі. Пра гэта заявіў міністр абароны Польшчы Владыслаў Касіняк-Камыш у інтэрв’ю тэлеканалу «Polsat». Гэтак ён пракаментаваў прыпыненне ўкраінскімі кансулатамі абслугоўвання мужчын прызыўнога веку.

Міністр абароны Польшчы Владыслаў Касіняк-Камыш. Брусель, Бельгія. 15 лютага 2024 года.

Фота: Белсат

«Я не здзіўлены, што міністр замежных справаў Украіны прыняў такое рашэнне. Украінскія ўлады робяць усё, каб даставіць новых жаўнераў на фронт, бо патрэбы велізарныя», – сказаў Владыслаў Касіняк-Камыш.

На яго думку, украінскія вайскоўцы на фронце «маюць абгрунтаваную прэтэнзію да сваіх равеснікаў, раскіданых па свеце», а грамадзяне Польшчы абураюцца, «калі бачаць у кавярнях маладых украінскіх мужчынаў і чуюць пра тое, колькіх высілкаў каштуе нам дапамога Украіне».

Паводле міністра абароны, Польшча даўно прапанавала ўкраінскаму боку дапамагчы ў выяўляць тых, хто мае падлягае вайсковаму прызыву і павінен ехаць ва Украіну.

«Форма гэтай нашай дапамогі аднак больш залежыць ад украінскага боку», – дадаў ён.

Пытанне тэлеканалу міністру было звязана з тым, што МЗС Украіны абвясціў пра спыненне афармлення дакументаў за мяжой грамадзянам Украіны ў веку ад 18 да 60 гадоў. Гэты крок звязаны з прынятым нядаўна ва Украіне новым законам аб мабілізацыі.

Паводле статыстычнай службы Еўразвязу, у студзені 2024 года ў краінах ЕЗ знаходзіліся каля 4,3 млн грамадзянаў Украіны, у тым ліку каля 860 тыс. мужчын. Польшча афіцыйна дала часовы прытулак 950 тысячам украінцаў, саступаючы паводле гэтага паказніка толькі Нямеччыне.

Пры гэтым улады Нямеччыны заявілі, што адмова ў аказанні консульскіх паслугаў не паўплывае на статус украінскіх мужчын, якія знаходзяцца ў краіне ў якасці ўцекачоў.

«Я ўпэўнены ў тым, што гэта не паўплывае на статус маючых патрэбу ў абароне ўцекачоў з Украіны незалежна ад таго, ці вядзецца пра жанчын, якіх сярод такіх уцекачоў пераважная большасць, ці мужчынаў», – заявіў DW афіцыйны прадстаўнік нямецкага МУС Максіміліян Каль.

Паводле яго, такі абаронены статус украінскія ўцекачы маюць ва ўсіх краінах Еўрапейскага Звязу, бо былі змушаныя пакінуць радзіму, ратуючыся ад расейскай агрэсіі.

Hавiны

Зяленскі падпісаў Закон аб мабілізацыі. Што змяняе дакумент для ўкраінцаў?

2024.04.16 16:06

Якуб Хруст belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułLGD. Zebranie zarządu
Następny artykułZamknięta przestrzeń powietrzna nad południową Norwegią