A A+ A++

Рада міністраў Польшчы падчас выязнога пасяджэння ў Беластоку прыняла пастанову аб заснаванні Нацыянальнай праграмы стрымлівання і абароны «Усходні шчыт», згодна з якой прадугледжваецца стварэнне комплекснай абарончай інфраструктуры і буфернай зоны на ўсходнім флангу NATO – гэта значыць, на мяжы з Беларуссю.

Польскі памежны слуп каля рымска-каталіцкага касцёла Святога Георгія каля мястэчка Кжычаў на беразе ракі Буг, якая з’яўляецца мяжой паміж Польшчай і Беларуссю. Кжычаў, Польшча. 14 траўня 2024 года.

Фота: Карына Пашко / Белсат

Рэалізацыя праграмы будзе праходзіць у 2024–2028 гадах. На гэтыя мэты будзе выдаткавана каля 10 мільярдаў злотых (каля 2,3 мільярда еўраў).

Як заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск падчас канферэнцыі, якая прайшла пасля пасяджэння, урад прыняў рэзалюцыю, «практычным наступствам якой з’яўляецца пастанова Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі аб стварэнні буфернай зоны на мяжы з Беларуссю».

«Гаворка ідзе аб тым, каб ускладніць перапраўку нелегальных мігрантаў праз польска-беларускую мяжу і стварыць лепшыя ўмовы для службы як для памежнай аховы, так і для вайскоўцаў і паліцыі», – падкрэсліў кіраўнік польскага ўрада.

Акрамя таго, паводле Туска, буферная зона будзе не настолькі глыбокай, як гэта «спрабавалі прадставіць некаторыя ў сваіх каментарах і аналізах».

Зараз гаворка вядзецца пра некалькі дзясяткаў кіламетраў уздоўж мяжы і двесце метраў у глыбіню польскай тэрыторыі. У некаторых месцах яна будзе заходзіць у глыбіню да двух кіламетраў, што звязана з прысутнасцю кантрабандыстаў, якія дзейнічаюць пераважна ў лясных масівах.

Згодна з пастановай Рады міністраў, комплекс абарончай інфраструктуры прадугледжвае будаўніцтва лагістычных баз і сеткі бункераў для сістэм знішчэння і развіццё інфраструктуры для сістэм барацьбы з беспілотнікамі.

Для абмежавання мабільнасці праціўніка будзе праведзенае будаўніцтва супрацьтанкавых равоў, для забеспячэння войска і абароны цывільнага насельніцтва – пабудова падземных складоў боепрыпасаў і каштоўнай ваеннай тэхнікі, пашырэнне раёнаў абароны, а таксама шэраг іншых захадаў.

Падчас пасяджэння віцэ-прэм’ер і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш прадставіў праекты пастановаў, якія вызначаюць абставіны, пры якіх выкарыстанне зброі салдатамі на мяжы не будзе з’яўляцца парушэннем закона.

Так, згодна з новымі правіламі, зброя зможа прымяняцца, калі адбываецца прамы замах на недатыкальнасць дзяржаўнай мяжы Польшчы, на жыццё, здароўе або свабоду вайскоўца ці іншай асобы. Таксама выкарыстанне зброі не будзе лічыцца супрацьпраўным, калі адбылося невыкананне патрабавання кінуць зброю або калі нехта незаконна спрабуе забраць агнястрэльную зброю ў вайскоўца.

Акрамя таго, у праекце паправак да Закона аб абароне Айчыны прадугледжваецца магчымасць выкарыстання падраздзяленняў Войска Польскага на тэрыторыі Польскай дзяржавы без неабходнасці абвяшчэння надзвычайнага або ваеннага становішча. Да гэтага часу, згодна з заявай Дональда Туска, гэта было немагчыма.

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułLekkoatletyczny Mityng im. Jana Dery w Tychach za nami!
Następny artykułNBA: Niedawno stracił pracę w Los Angeles. Teraz wraca do domu