A A+ A++

Прэс-служба Полку імя Кастуся Каліноўскага паведаміла пра гібель двух жаўнераў батальёну «Волат».

Пахаванне ваяроў батальёна «Волат». Фота прадстаўлена Палком імя Кастуся Каліноўскага

«Полк Каліноўскага паведамляе, што пры выкананні адной з баявых задач загінулі два ваяры батальёна «Волат». Асобы ваяроў і абставіны на дадзены момант не раскрываюцца з мэтаў бяспекі. Полк на сувязі з родзічамі і блізкімі загінулых.

Прайшлі развітанні з загінулымі ваярамі. Мы памятаем кожнага, хто аддаў жыццё за нашу свабоду і будучыню сваёй радзімы. Героі не паміраюць», – распавяла прадстаўніца палка імя Каліноўскага Крысціна Чабор.

Полк Каліноўскага заклікаў медыі не раскрываць асабістую інфармацыю пра загінулых.

Раней паведамлялася, што з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінулі 19 каліноўцаў: Ілля Хрэнаў з пазыўным «Літвін», Зміцер Апанасовіч «Тэрор», Павел Суслаў «Волат», Іван Марчук «Брэст», Васіль Грудавік «Атам», Васіль Парфянкоў «Сябро», Вадзім Шатроў «Папік» і Міраслаў Лазоўскі «Мыш» і яшчэ 11 жаўнераў, чые імёны не раскрываюцца з увагі на бяспеку сваякоў.

Рэпартаж

«Бяром курс на доўгую вайну». Камандзір палка Каліноўскага сустрэўся з беларусамі Варшавы

2024.01.22 09:03

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułTyle Hubert Hurkacz zarobił za tytuł. Ta kwota to nieśmieszny żart
Następny artykułZbiórka na leczenie Agnieszki z Racotu