Прэс-служба Полку імя Кастуся Каліноўскага паведаміла пра гібель двух жаўнераў батальёну «Волат».
«Полк Каліноўскага паведамляе, што пры выкананні адной з баявых задач загінулі два ваяры батальёна «Волат». Асобы ваяроў і абставіны на дадзены момант не раскрываюцца з мэтаў бяспекі. Полк на сувязі з родзічамі і блізкімі загінулых.
Прайшлі развітанні з загінулымі ваярамі. Мы памятаем кожнага, хто аддаў жыццё за нашу свабоду і будучыню сваёй радзімы. Героі не паміраюць», – распавяла прадстаўніца палка імя Каліноўскага Крысціна Чабор.
Полк Каліноўскага заклікаў медыі не раскрываць асабістую інфармацыю пра загінулых.
Раней паведамлялася, што з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінулі 19 каліноўцаў: Ілля Хрэнаў з пазыўным «Літвін», Зміцер Апанасовіч «Тэрор», Павел Суслаў «Волат», Іван Марчук «Брэст», Васіль Грудавік «Атам», Васіль Парфянкоў «Сябро», Вадзім Шатроў «Папік» і Міраслаў Лазоўскі «Мыш» і яшчэ 11 жаўнераў, чые імёны не раскрываюцца з увагі на бяспеку сваякоў.
Рэпартаж
«Бяром курс на доўгую вайну». Камандзір палка Каліноўскага сустрэўся з беларусамі Варшавы
2024.01.22 09:03
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS