Аляксандр Лукашэнка пастанавіў памілаваць грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, які быў асуджаны да смяротнага пакарання нібыта за тэрарызм. У той жа дзень у Беларусі з’явілася яшчэ 12 палітвязняў. Пра гэта і іншыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі ў штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.
Праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Гэта Дзмітрый Лабачоў, Ілля Талстоў, Яўген Раманаў, Вячаслаў Калавусаў, Мацвей Аверчук, Леанід Аверчук, Генадзь Клімашэвіч, Алег Літвінчук, Дзмітрый Лысюк, Валянціна Жукоўская, Вадзім Луцэвіч, Юрый Маісеенка. Па стане на 30 ліпеня ў Беларусі 1390 палітвязняў.
У Гомлі за распаўсюд «экстрэмізму» судзілі шматдзетнага бацьку, прадпрымальніка Марыяна Голуба. Мужчыну абвінавацілі паводле артыкула 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Справу разглядаў суддзя Генадзь Калацэй.
Марыян – бацька шасцёх дзяцей, вывучаў псіхалогію ў каталіцкім універсітэце ў Польшчы. Працаваў у грамадскай арганізацыі «Добрая сям’я», апошнім часам яго дзейнасць была звязаная з IT-сферай.
У Сенненскім цэнтральным раённым шпіталі быў праведзены «рэйд». Там знайшлі пяць супрацоўнікаў, якія былі падпісаныя на «экстрэмісцкія рэсурсы», распавяла галоўная лекарка ЦРБ Крысціна Гарчынская ў тэлесюжэце мясцовых прапагандыстаў. Імёны пяцярых медработнікаў і іх далейшы лёс невядомы, адзначаюць праваабаронцы.
Слуцкі стралковы клуб «Battlefield» павіншаваў 15-гадовага хлопца з днём нараджэння, імітаваўшы затрыманне. Пасля да іх прыйшоў сапраўдны АМАП. Удзельнікі клубу надзелі на падлетка кайданкі, скамандавалі «мордай у падлогу», пасля чаго прынеслі торт, на якім трэба было задзьмуць свечкі. Ролік клуб апублікаваў ва Інстаграме. Пасля гэтага праўладны тэлеграм-канал сілавікоў апублікаваў пост, у якім распавёў, што арганізатараў жарту затрымалі:
«Празмерна актыўныя выдумшчыкі за сваю задуму ўжо атрымалі пратаколы за дробнае хуліганства – зараз у іх будзе час падумаць над сваімі паводзінамі ў ІЧУ».
Hавiны
«Мы захоўваем іх каштоўнасці і сэнсы»: заява Ціханоўскай на трэцюю гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны»
2024.07.14 11:36
У Горадні завочна судзяць журналіста і праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: частцы 3 артыкула 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім») і частцы 1 і 2 артыкула 361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Сутнасць абвінавачвання невядомая нават самому праваабаронцу.
Справу разглядае Ігар Собалеў. Уладзімір Хільмановіч ужо больш за тры гады не жыве ў Беларусі. На ўсю яго маёмасць накладзены арышт.
Беларуса затрымалі пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы, які прадставіўся супрацоўнікам украінскай СБУ. Беларус сказаў, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, мае фотаздымак з Сяргеем Ціханоўскім і чытае незалежныя СМІ. На відэа сілавікоў ён кажа, што негатыўна выказваўся «на адрас РФ і дзеючай улады ў Беларусі».
У Магілёве звальняюць «нафтавікоў», якія ў 2020 годзе пакідалі подпісы за незалежных кандыдатаў. Паводле звестак магілёўскіх праваабаронцаў «Вясны», 30 ліпеня намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах прадпрыемства «Беларуснафта» і сябра ЦВК Аляксандр Ткачоў прыбыў у магілёўскую філію кампаніі. З сабой ён прывёз спіс з дадзенымі 30 супрацоўнікаў, якія ў 2020 годзе ставілі подпісы за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
Людзям прапануюць напісаць заяву аб сыходзе па ўласным жаданні. У адваротным выпадку, пагражаюць звальненнем «па артыкуле».
Hавiны
У калоніях і турмах зноў збіраюць прашэнні аб памілаванні – «Dissidentby»
2024.07.28 23:22
Палітвязня, юрыста Юрыя Зянковіча, які асуджаны на 11 гадоў зняволення, будуць судзіць па новай крымінальнай справе нібыта за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы» паводле часткі 2 артыкула 411 КК. Справу пачне разглядаць 7 жніўня суддзя Вікторыя Палякова.
Затрымалі былога супрацоўніка Беларускай Чыгункі за тое, што мужчына нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, быў падпісаны на «экстрэмісцкія рэсурсы», а таксама дасылаў інфармацыю пра былых калег у чат-бот «Чорнай кнігі Беларусі».
Таксама затрыманая былая адміністратарка чату «Беларусы ў ЗША». Сілавікам не спадабалася, што ў чаце размяшчалі спасылкі на зборы для беларусаў, а сама затрыманая нібыта абражала прадстаўнікоў улады і сілавікоў. У сацыяльных сетках жанчына падпісаная як Olga Vredinka. Вядома, што яна стала пражывае ў Нью-Ёрку.
Лукашэнка памілаваў асуджанага да расстрэлу грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера. 24 чэрвеня 29-гадовага супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» Рыка Крыгера асудзілі да смяротнага пакарання. У Беларусі яго абвінавацілі паводле шасці цяжкіх і асабліва цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэксу, сярод якіх – «Акт тэрарызму» (частка 3 артыкула 289 КК). Рыка Крыгер нібыта ўчыніў выбух на чыгуначнай станцыі Азярышча ў кастрычніку 2023 года. Шкода ацэненая ў $516.
30 ліпеня стала вядома, што ён напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
Hавiны
Лукашэнка пастанавіў памілаваць Рыка Крыгера
2024.07.30 21:41
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS