Жыхару Бабруйску прысудзілі паўтара года калоніі агульнага рэжыму за тое, што ён рэзка выказваўся на адрас Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «MAYDAY.TEAM».
10 ліпеня над мужчынам, якога завуць Юрый Бандарэнка, прайшоў працэс у судзе Бабруйску і Бабруйскага раёну. Паводле вынікаў разгляду справы мужчыну прызналі вінаватым на падставе ч. 1 арт. 368 КК РБ (знявага Лукашэнкі).
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але вядома, што ў справе гаворыцца пра тое, як у траўні 2024 года Юрый Бандарэнка быў побач з крамай у цэнтры Бабруйску і ў пэўны момант пачаў рэзка выказвацца на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Гэта пачулі людзі, якія былі навокал. Відаць, адзін з міжвольных слухачоў і паведаміў пра гэта ў міліцыю.
У судзе Юрый Бандарэнка прызнаў сваю віну, аднак суддзя Андрэй Літвін усё адно адправіў яго на паўтара года ў калонію агульнага рэжыму.
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS