Пасля масаванай паветранай атакі, якую ўчыніла Расея ў ноч на 1 чэрвеня, Дняпроўская ГЭС знаходзіцца ў крытычным стане. Пра гэта паведамляе «Українська правда».
«Цяпер у крытычным стане знаходзіцца ДнепраГЭС. Размова не ідзе нават пра вытворчасць электраэнергіі. Цяпер поўнасцю перакрыты рух з левага берага на правы, таму жыхары абмежаваны ў трафіку.
Для аб’езду выкарыстоўваюцца два масты, дзе наладжаная лагістыка ў абодва бакі. У выхадныя пакуль будзем гэтак», – заявіў старшыня Запарожскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Іван Фёдараў у эфіры тэлемарафону.
Фёдараў зазначыў, што гарадскія ўлады будуць кансультавацца са спецыялістамі, «каб, калі адкрываць рух ДнепраГЭС, то ён павінен быць бяспечным для таго транспарту, для якога ён будзе адкрыты».
«Спадзяюся, што ў бліжэйшыя дні мы зможам даць жыхарам дакладны адказ адносна лагістыкі праз ДнепраГЭС у Запарожжа», – сказаў кіраўнік абласной адміністрацыі.
Нагадаем, у ноч на 1 чэрвеня Расея нанесла масаваны ўдар па крытычнай інфраструктуры ў розных рэгіёнах Украіны. Усяго агрэсар запусціў 53 ракеты розных тыпаў і 47 дронаў-камікадзэ «Shahed-131/136». З іх 35 ракетаў і 46 беспілотнікаў былі знішчаны сіламі супрацьпаветранай абароны.
Hавiны
Самая маштабная атака на ўкраінскую энергетыку за апошні час. Расея абстраляла ДнепраГЭС
2024.03.22 09:03
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS